Спадчына
2017 г. — 60 гадоў з часу правядзення VІ Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве (1957), у якім прыняла ўдзел дэлегацыя Брэсцкай вобласці
У Маскве, сталіцы СССР, з 28 ліпеня па 11 жніўня 1957 года прайшоў VІ Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў. Прынялі ўдзел 34 тысячы чалавек з 131 краіны свету, што было рэкордам масавасці. Моладзь свету выступала за свае правы, за незалежнасць народаў і інтэрнацыяналізм. Актыўны ўдзел у фестывалі прынялі камуністычныя і сацыялістычныя арганізацыі, прадстаўнікі шырокага кола маладзёжных арганізацый, якія выступалі супраць фашызму і ваенных дыктатур. Сімвалам фестывалю стаў Голуб міру, які прыдумаў Пабла Пікаса.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Сусветны фестываль моладзі
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкая вобласць, Брэст
- Прадметы Фестывалі
- Установы
6 лістапада 2017 г. — 70 гадоў з дня заснавання Брэсцкага дзіцячага дома імя Якуба Коласа (1947)
Вялікая Айчынная вайна пакінула глыбокія раны ў Беларусі. З франтоў не вярнуліся да сваіх сем’яў бацькі, сірот на ўтрыманне ўзяла дзяржава. 6 лістапада 1947 года ў вёсцы Трышын Брэсцкага раёна быў створаны Брэсцкі дзіцячы дом № 2. Яго дырэктарам быў назначаны Іван Андрэевіч Брыкун. Размясцілі ўстанову ў двух будынках, адвялі тэрыторыю 14 га, дзе меўся вялікі сад, сажалка, шмат дрэў — каштаны, ліпы, клёны, таполі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэсцкі раён, Трышын
- Прадметы Дзіцычыя дамы
- Установы Брэсцкі дзіцячы дом імя Якуба Коласа
26 лістапада 2017 г. — 135 гадоў з дня нараджэння Віктара Мікалаевіча Сарокі-Расінскага (1882–1960), расійскага і савецкага педагога
Віктар Мікалаевіч Сарока нарадзіўся 26 лістапада 1882 года ў г. Ноўгарад-Северскі (цяпер Чарнігаўская вобласць, Украіна). Неўзабаве сям’я пераехала ў г. Брэст-Літоўск Гродзенскай губерні (цяпер г. Брэст), дзе немаўля пахрысцілі ў Свята-Мікалаеўскай Гарнізоннай царкве. Яго бацька, Мікалай Сарока, з небагатага роду, служыў штабс-капітанам ў Брэсцкім гарнізоне. Віктар выхоўваўся сярод салдат, вучыўся ў гарадской гімназіі, марыў стаць ваенным, яго любімым героем быў А. В. Сувораў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сарока Расінскі Віктар Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэст Літоўск
- Прадметы Педагогі
- Установы
1 чэрвеня 2017 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Паўла Іванавіча Батава (1897–1985), удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1944), двойчы Героя Савецкага Саюза (1943; 1945)
Павел Іванавіч Батаў нарадзіўся 1 чэрвеня 1897 года ў вёсцы Філісава Рыбінскага павета Яраслаўскай губерні (цяпер Рыбінскага раёна Яраслаўскай вобласці) у сялянскай сям’і. Закончыў двухкласную пачатковую школу. З трынаццаці гадоў жыў у Санкт-Пецярбургу, працаваў разносчыкам у гандлёвым доме, займаўся самаадукацыяй і здаў экстэрнам экзамены за 6 класаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Батаў Павел Іванавіч
- Падзеі Вызваленне Беларусі ад нямецка фашысцкіх захопнікаў
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы
- Прадметы Удзельнікі вызвалення Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
15 красавіка 2017 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Пратапопава (1907–1944), удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1944), Героя Савецкага Саюза (1945)
Іван Іванавіч Пратапопаў нарадзіўся 15 красавіка 1907 года ў сяле Гяніеўка Зміёўскага павета Харкаўскай губерні (цяпер Зміёўскага раёна Харкаўскай вобласці, Украіна) у сялянскай сям’і. У раннім дзяцінстве з сям’ёй пераехаў у г. Кустанай Тургайскай вобласці (цяпер г. Костанай, Казахстан). У 1929–1931 гадах праходзіў тэрміновую службу ў Чырвонай арміі. Пасля дэмабілізацыі жыў і працаваў у г. Куляб Таджыкскай ССР.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Пратапопаў Іван Іванавіч
- Падзеі Вызваленне Беларусі ад нямецка фашысцкіх захопнікаў
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Удзельнікі вызвалення Беларусі, Героі Савецкага Саюза
- Установы