Спадчына
24 жніўня 2017 г. — 20 гадоў з дня асвячэння ўзноўленага Крыжа Еўфрасінні Полацкай у Сімяонаўскім саборы г. Брэста (1997)
Крыж Еўфрасінні Полацкай — унікальны твор старабеларускага эмальернага мастацтва, помнік пісьменства ХІІ ст., рэлігійная і духоўная святыня беларусаў. Шасціканцовы напрастольны крыж быў выраблены ў 1161 годзе па заказе Прадславы (у манастве Еўфрасінні), дачкі полацкага князя Георгія Усяслававіча, полацкім майстрам Лазарам Богшай для царквы Святога Спаса ў г. Полацку.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кузьміч Мікалай Пятровіч
- Падзеі
- Помнікі Свята Сімяонаўскі кафедральны сабор, Крыж Еўфрасінні Полацкай
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Помнікі
- Установы
25 снежня 2017 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Таццяны Піліпаўны Заранок (1917–2007), драматычнай актрысы, народнай артысткі БССР (1967)
Таццяна Піліпаўна Заранок нарадзілася 25 снежня 1917 года на ст. Васілевічы Рэчыцкага павета Мінскай губерні (цяпер горад Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці) у сям’і чыгуначніка. З 1930 года вучылася на драматычных курсах у Мінску, дзе выкладчыкам быў Еўсцігней Афінагенавіч Міровіч, які раскрыў талент юнай артысткі. Пасля заканчэння курсаў у 1931 годзе была накіравана ў Віцебск у Беларускі другі дзяржаўны тэатр, дзе працавала і вучылася. У 1933 годзе скончыла студыю БДТ-2, педагогамі былі М. А. Міцкевіч, А. К. Ільінскі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Заранок Таццяна Піліпаўна, Валчэцкі Леанід Паўлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Артысты, Заслужаныя артысты, Народныя артысты, Тэатральныя дзеячы, Заслужаныя дзеячы культуры
- Установы Брэсцкі драматычны тэатр
24 лістапада 2017 г. – 145 гадоў з дня нараджэння Георгія Васілевіча Чычэрына (1872–1936), дзяржаўнага дзеяча, дыпламата, які ў складзе савецкай дэлегацыі падпісаў Брэсцкі мір (1918)
Георгій Васілевіч Чычэрын нарадзіўся 24 лістапада 1872 года ў Тамбоўскай губерні ў дваранскай сям’і. Вучыўся ў Тамбоўскай і Пецярбургскай гімназіях. З дзяцінства быў эрудытам, паліглотам, цудоўна іграў на раялі, валодаў фенаменальнай памяццю. У 1896 годзе скончыў гісторыка-фалалагічны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, працаваў у архіве Міністэрства замежных спраў, даследаваў гісторыю дыпламатыі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Чычэрын Георгій Васілевіч
- Падзеі Брэсцкі мір 1918
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэст Літоўск
- Прадметы Дзяржаўныя дзеячы, Дыпламаты
- Установы
13 красавіка 2017 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Канстанцінавіча Нікалайчука (1942), урача, мастака
Канстанцін Канстанцінавіч Нікалайчук нарадзіўся 13 красавіка 1942 года ў вёсцы Шастакова Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і каваля. У школе вучыўся добра, закончыў школу з адной чацвёркай. З дзяцінства любіў маляваць, прыахвоціўся да партрэтнага жанру. Займаўся ў школьным гуртку выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам настаўніка Пятра Казіміравіча Астроўскага.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Нікалайчук Канстанцін Канстанцінавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Камянецкі раён, Шастакова, Брэст, Брэсцкі раён, Знаменка
- Прадметы Мастакі, Урачы
- Установы
17 студзеня 2017 г. – 90 гадоў з часу правядзення судовага працэсу над групай дзеячаў КПЗБ у г. Брэсце (1927)
Беларускі народ не мірыўся са сваім паднявольным становішчам, з акупацыяй Заходняй Беларусі і падзелам сваёй радзімы. На працягу доўгіх дваццаці гадоў ён вёў барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. У кастрычніку 1923 года была створана Брэсцкая акруговая арганізацыя КПЗБ. У розныя гады акругкам узначальвалі моцныя духам людзі, многія з якіх увайшлі ў гісторыю роднага краю, другія засталіся невядомымі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Харужая Вера Захараўна
- Падзеі Брэсцкі судовы «працэс 31 го» (1927 г.)
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэст над Бугам
- Прадметы
- Установы Брэсцкая акруговая арганізацыя КПЗБ