Спадчына
20 чэрвеня 2017 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Льва Леанідавіча Коласава (1932), краязнаўца, філатэліста, даследчыка гісторыі пошты Беларусі
Леў Леанідавіч Коласаў нарадзіўся 20 чэрвеня 1932 года ў г. Лунінцы Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначнага рабочага. У 1941 годзе скончыў 3 класы гарадской школы № 1, паехаў у піянерскі лагер пад Ліду, які 22 чэрвеня разбамбілі нямецкія самалёты. У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся дома з бацькамі. 8 ліпеня 1944 года (за два дні да вызвалення Лунінца Чырвонай арміяй) з бацькамі і 8-гадовай сястрой быў вывезены акупантамі на прымусовую працу ў Германію.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Коласаў Леў Леанідавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Лунінец
- Прадметы Краязнаўцы, Філатэлісты
- Установы
14 чэрвеня 2017 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Васіля Андрэевіча Сычыка (1937), вучонага ў галіне радыётэхнікі і электронікі, акадэміка Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій
Васіль Андрэевіч Сычык нарадзіўся 14 чэрвеня 1937 года ў вёсцы Здзітава Пескаўскай гміны Косаўскага павета Палескага ваяводства (цяпер Спораўскага сельсавета Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай сям’і. Напачатку красавіка 1944 года сям’я ў складзе бацькі, Андрэя Антонавіча, маці, Алены Мікалаеўны, сясцёр Ганны і Веры, братоў Мікалая і Васіля была вывезена на прымусовыя работы ў Германію.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сычык Васіль Андрэеевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Бярозаўскі раён, Здзітава
- Прадметы Вучоныя, Прафесары, Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі
- Установы
10 снежня 2016 г. — 50 гадоў з дня падняцця флага на танкеры «Герои Бреста» (1966), названага ў памяць герояў абароны Брэсцкай крэпасці (1941)
У Брэсцкай крэпасці 12 жніўня 1965 года адбыўся мітынг піянераў і школьнікаў, на якім вырашана пачаць збор металалому ў фонд будаўніцтва флатыліі з імёнамі герояў-абаронцаў крэпасці-героя. Ініцыятыва была падтрымана, кожны дзень у штаб паступалі рапарты ад піянерскіх дружын Беларусі, Украiны і іншых рэспублік аб зборы металалому, было сабрана 25 тыс. т. У Брэсце быў створаны абласны штаб па шэфстве над будаўніцтвам карабля «Герои Бреста», які ўзначаліў капітан І рангу М. Кіслоў. Абаронцы крэпасці і работнікі Музея абароны пастаянна інфармаваліся аб ходзе работ.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Брэсцкая крэпасць
- Рэгіён Брэст
- Прадметы
- Установы Танкер «Герои Бреста»
4 ліпеня 2017 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Галіны Львоўны Няфагінай (1952), літаратуразнаўца, даследчыцы рускай літаратуры, аўтара вучэбных дапаможнікаў для вышэйшай школы
Галіна Львоўна Няфагіна (у дзявоцтве Лабадзевіч) нарадзілася 4 ліпеня 1952 года ў г. Пінску Пінскай вобласці (з 1954 г. Брэсцкая вобласць) у сям’і служачых. У 1969 годзе скончыла СШ № 1 г. Пінска. У школе праявілася любоў да літаратуры, перамагала ў конкурсах і алімпіядах па літаратуры. У юнацтве пісала вершы, некаторыя былі надрукаваны ў газеце «Знамя юности» ў 1967 годзе.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Няфагіна Галіна Львоўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінск
- Прадметы Літаратуразнаўцы
- Установы
27 ліпеня 2017 г. — 205 гадоў з часу бітвы пад Кобрынам 3-й рускай арміі пад кіраўніцтвам генерала А. П. Тармасава з французскімі войскамі, якая завяршылася перамогай рускай арміі (1812)
Значная частка ваенных падзей Айчыннай вайны 1812 года адбывалася на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У шэрагу населеных пунктаў, адзначаных буйнымі баямі, вылучаецца горад Кобрын Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці). Тут была здабыта першая буйная перамога рускіх войскаў. Бой пад Кобрынам — поўны разгром часцямі 3-й рускай арміі генерала А. П. Тармасава атрада генерала Кленгеля, які ўваходзіў у 5-ы корпус арміі Напалеона Банапарта.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Тармасаў Аляксандр Пятровіч
- Падзеі Айчынная вайна 1812 года, Кобрынская бітва 1812 года
- Помнікі
- Рэгіён Кобрын
- Прадметы Генералы, Бітвы
- Установы