Спадчына
19 жніўня 2016 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Валерыя Георгіевіча Кяскевіча (1951), архітэктара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (1988), прэміі міжнароднага конкурсу ЮНЕСКА і Міжнароднага саюза архітэктараў «Жыллё – заўтра» (1984)
Валерый Георгіевіч Кяскевіч нарадзіўся 19 жніўня 1951 года ў г. Брэсце. У 1973 годзе скончыў Брэсцкі інженерна-будаўнічы інстытут. У 1974–1986 гадах працаваў у інстытуце «Брэстграмадзянпраект», уваходзіў у творчы калектыў пад кіраўніцтвам В. В. Арсеньева. З 1986 года – галоўны архітэктар праекта. З 1994 года – кіраўнік персанальнай творчай майстэрні. З 1997 года Валерый Георгіевіч – галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Брэстпраект».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кяскевіч Валерый Георгіевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Архітэктары
- Установы
18 чэрвеня 2016 г. – 70 гадоў з часу заснавання (1946 г., адкрыты для наведвальнікаў у 1948 г.) Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава
Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава заснаваны 18 чэрвеня 1946 года. Ініцыятарам стварэння і першым дырэктарам музея быў Аляксей Міхайлавіч Мартынаў (1904–1999).
Экспазіцыя музея размясцілася ў доме, які ў XVIII ст. належаў вялікаму рускаму палкаводцу Аляксандру Васільевічу Сувораву і дзе ён жыў у 1797-м і 1800-м гадах. Дом не раз змяняў сваіх гаспадароў, паступова будынак старэў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны аднаўленне дома і збор экспанатаў вяліся паралельна. Шмат цяжкасцей давялося пераадолець дырэктару і адзінаму тады супрацоўніку музея А. М. Мартынаву. Аднак да канца 1947 года рамонтныя работы былі завершаны, а ў фондах налічвалася 663 экспанаты.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрын
- Прадметы Музеі
- Установы Кобрынскі ваенна гістарычны музей імя А. В. Суворава
2016 г. – 740 гадоў з пачатку будавання Камянецкай вежы (1276–1288), помніка абарончага дойлідства, унесенага ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь
Камянецкая вежа (летапісная назва «столп камен») – унікальны помнік старажытнага дойлідства сусветнага значэння, узор ваенна-інжынернага мастацтва канца XIII ст. Яна адзіная, якая захавалася з групы так званых валынскіх вежаў і служыла месцам апошняй абароны і ўкрыцця пры нападзе ворага.
Гісторыя вежы цесна звязана з Камянцам, які ўзнік як горад-крэпасць на паўночных межах Уладзіміра-Валынскага княства. Упершыню горад Камянец і вежа ўпамінаюцца ў Іпацьеўскім летапісе ў 1276 годзе, дзе запісана, што валынскі князь Уладзімір Васількавіч, занепакоены частымі набегамі ворагаў на землі яго княства, адправіў свайго градаруба Алексу знайсці месца для пабудовы горада. Алекса з мясцовымі жыхарамі адправіўся ўверх па рацэ Лясной і аблюбаваў стромкі бераг з узвышэннем, дзе і быў узведзены Каменец.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Камянецкая вежа
- Рэгіён Камянец
- Прадметы Помнікі гісторыі і архітэктуры
- Установы
23 ліпеня 2016 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Рыгоравіча Іванюка (1941–2009), вучонага ў галіне аховы раслін, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, члена-карэспандэнта Акадэміі аграрных навук Беларусі
Уладзімір РыгоравічІванюк нарадзіўся 23 ліпеня 1941 года ў вёсцы Мяфёдавічы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.Дзяцінства прыйшлося на цяжкія, галодныя ваенныя і пасляваенныя гады. Выпаўшыя на яго долю выпрабаванні станоўча адлюстраваліся на любові да працы, жыццёвай сіле і трываласці будучага вучонага.
Уладзімір Іванюк у 1959 годзе скончыў Гарадзецкую сярэднюю школу і паступіў на прырода-геаграфічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, які скончыў у 1964 годзе з адзнакай.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Іванюк Уладзімір Рыгоравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Мяфёдавічы
- Прадметы Вучоныя, Навукоўцы
- Установы
2016 г. – 110 гадоў з часу пабудавання (1906) Свята-Мікалаеўскай Брацкай царквы ў г. Брэсце
Гісторыя Свята-Мікалаеўскай брацкай царквы пачынаецца з 1885 года, калі праваслаўным брацтвам Брэст-Літоўска была пабудавана драўляная царква, якая звалася Мікалаеўскай. Пажар 4–5 мая 1895 года знішчыў яе, і было вырашана пачаць будаўніцтва новага каменнага храма.
У 1904–1906 гадах у г. Брэст-Літоўску (цяпер Брэст) была ўзведзена царква ў гонар Свяціцеля Мікалая. Яе будаўніцтва вялося на ахвяраванні маракоў і афіцэраў – удзельнікаў Руска-японскай вайны, якія лічылі Свяціцеля Мікалая сваім пакравіцелем, і на сродкі брацтва ў гонар Свяціцеля Мікалая і Апанаса, прападобнага ігумена Брэсцкага. Па гэтай прычыне царква мае неафіцыйны дадатак у назве – брацкая.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Цэрквы
- Установы Брэсцкая Свята Мікалаеўская брацкая царква