Спадчына
Красавік 2015 г. – 555 гадоў таму ў г. Брэсце праходзіў сейм Вялікага Княства Літоўскага (1460)
Вальныя сеймы (соймы) Вялікага Княства Літоўскага – саслоўна-прадстаўнічыя органы. Нарады польскага манарха з саноўнікамі як пасяджэнні агульнадзяржаўнага прадстаўнічага органа пачалі праходзіць з другой трэці ХV ст., а са стварэннем Рэчы Паспалітай у 1569 годзе пачалі збірацца агульныя Літоўскія сеймы. На іх абмяркоўваліся усе агульнадзяржаўныя пытанні: заканадаўства, выбранне вялікага князя, прывілеі шляхты, падаткі, адносіны з іншымі дзяржавамі. На месцах існавалі павятовыя сеймікі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Сейм ВКЛ
- Помнікі
- Рэгіён Вялікае Княства Літоўскае, Брэст, Бярэсце,
- Прадметы Сеймы
- Установы
2015 г. – 55 гадоў з часу пачатку дзейнасці Брэсцкага дывановага камбіната (1960), буйнейшага вытворцы тканых дываноў у Беларусi (з 1994 г. – ААТ “Дываны Брэста”)
Будаўніцтва Брэсцкага дывановага камбiната з праектнай магутнасцю 45 тыс. кв. м дывановых вырабаў пачалося ў жніўні 1958 года. Для яго была выбрана пляцоўка за мікрараёнам Кіеўка на пачатку новай вуліцы Завадской (цяпер Янкі Купалы).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Камбінаты
- Установы «Дываны Брэста» ААТ
3 студзеня 2015 г. – 65 гадоў з дня нараджэння (1950) Мікалая (Міколы) Мікалаевіча Трафімчука, паэта
Мікалай Мікалаевіч Трафімчук нарадзіўся 3 студзеня 1950 года ў вёсцы Осаўцы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Нават не ў самой вёсцы, а на невялікім хутары аккурат на мяжы Драгічынскага і Іванаўскага раёнаў у сялянскай сям’і. Скончыў Белінскую сярэднюю школу.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Трафімчук Мікола (Мікалай Мікалаевіч)
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскі раён, Осаўцы
- Прадметы Паэты, Пісьменнікі
- Установы
10 студзеня 2015 г. – 215 гадоў з дня нараджэння Адама Дамінікавіча Сузіна (1800–1879), кандыдата філасофіі, удзельніка польскага нацыянальна-вызваленчага руху, падарожніка, сакратара Зялёнага союза Таварыства філаматаў
Адам Сузін нарадзіўся 10 студзеня 1800 года ў маёнтку Кулігоўшчына Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. Маёнтка таго даўно няма, а месца гэта цяпер ля вёскі Босяч Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацькі – капітан Дамінік і Аўгіння Сузіны.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сузін Адам Дамінікавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кулігоўшчына, Босяч
- Прадметы Вучоныя, Этнографы
- Установы
13 лютага 2015 г. – 75 гадоў з часу заснавання (1940) УА «Пінскі дзяржаўны медыцынскі каледж»
Пінскі дзяржаўны медыцынскі каледж – адна з найстарэйшых навучальных устаноў горада Пінска Брэсцкай вобласці. Яго гісторыя пачалася ў лютым 1940 года, калі была створана фельчарска-акушэрская школа.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінск
- Прадметы Каледжы
- Установы Пінскі дзяржаўны медыцынскі каледж