Спадчына
10 лістапада 2014 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Івана Сцяпанавіча Курбекі (1934–2009), паэта, літаратуразнаўца, музеязнаўца
Іван Сцяпанавіч Курбека нарадзіўся 10 лістапада 1934 года ў вёсцы Серабрышча Люшнеўскай гміны Слонімскага павета (цяпер ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Курбека Іван Сцяпанавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Серабрышча
- Прадметы Паэты, Літаратуразнаўцы, Музеязнаўцы
- Установы
20 лістапада 2014 г. – 75 гадоў з часу (1939) стварэння Брэсцкай мытні
Гісторыя Брэсцкай мытні непарыўна звязана са станаўленнем і развіццём мытнай справы на мяжы СССР. 20 лістапада 1939 года Народным камісарыятам знешняга гандлю СССР выдадзены загад № 158, у адпаведнасці з якім была створана Брэсцкая мытня. У штатным раскладзе лічыліся ўсяго два супрацоўнікі – начальнік Аляксандр Міхайлавіч Ральцэвіч і Мікалай Шынкевіч. Пазней штат умацоўвалі за кошт пераводу кадраў з былой мытні на станцыі Негарэлае (Мiнскi раён).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Мытні
- Установы Брэсцкая мытня
25 снежня 2014 г. – 75 гадоў з часу абвяшчэння Нацыянальным паркам «Белавежская пушча» (1939), дзяржаўнай прыродаахоўнай установы, якая ўключана ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА
Белавежская пушча – адзін з найстарэйшых запаведных лясных масіваў Еўропы. Гэты лес упамінаецца яшчэ ў Іпацьеўскім летапісе, датаваным 983 годам. Пушча перажыла многа цяжкіх момантаў – войны, паўстанні, зямельныя рэформы і гаспадарчую эксплуатацыю. На працягу гісторыі пераходзіла ад аднаго ўладальніка да другога.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Белавежская пушча
- Рэгіён Камянецкі раён, Камянюкі
- Прадметы Запаведнікі
- Установы «Белавежская пушча» нацыянальны парк
3–6 кастрычнiка 2016 г. – 20 гадоў з часу правядзення першага Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая вежа” (Брэст; 1996)
Тэатральны фестываль “Белая вежа” нарадзіўся ў 1996 годзе ў Брэсце. Назва паходзiць ад Камянецкай вежы, помнiка архiтэктуры ХIІІ ст. у горадзе Камянец, што на мяжы Белавежскай пушчы. На пляцоўцы ля знакамітай вежы ладзiлася адкрыццё фестывалю з паказам спектакля (па 2001 г.). На эмблеме фестывалю змешчана выява Камянецкай вежы, а за ёю амфітэатрам глядзельная зала.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Белая Вежа
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Тэатры, Фестывалі
- Установы
16 верасня 2014 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Ларысы Уладзіміраўны Языковіч (1954), вучонага-гісторыка, аўтара прац па пытаннях міжнароднай дзейнасці Беларусі, гісторыі беларускай дыяспары ў краінах блізкага і далёкага замежжа
Ларыса Уладзіміраўна Языковіч нарадзілася 16 верасня 1954 года ў горадзе Ганцавічы Брэсцкай вобласці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Языковіч Ларыса Уладзіміраўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ганцавічы
- Прадметы Вучоныя, Гісторыкі
- Установы