Спадчына
2015 г. - 90 гадоў з часу пабудовы (1925) у г. Брэсце першай электрастанцыі
У пачатку ХХ ст. у Брэст-Літоўску была слаба развіта электрафікацыя, што было абумоўлена неразвітай прамысловасцю, а таксама невялікай колькасцю насельніцтва. У 1888 годзе ў будынку Брэсцкага вакзала, у службовых памяшканнях і на пероне, было ўстаноўлена 160 электрычных лямп, ток для якіх выпрацоўвалі тры дынама-машыны. Чыгуначная электрастанцыя абслугоўвала дарогу і часткова давала ток гораду. Да ўзвядзення «электровні мейской», яна была ў горадзе адзінай.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Электрастанцыі
- Установы Брэсцкая электрастанцыя
17 жніўня 2015 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Пятровіча) Жамойціна (1955), паэта
Аляксандр Пятровіч Жамойцін нарадзіўся 17 жніўня 1955 года ў вёсцы Малахоўцы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочага.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Жамойцін Алесь (Аляксандр Пятровіч)
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Малахоўцы
- Прадметы Паэты
- Установы
16 ліпеня 2015 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Ніны Сямёнаўны Загорскай (1940), паэтэсы, публіцыста, крытыка
Ніна Сямёнаўна Загорская нарадзілася 16 ліпеня 1940 года ў вёсцы Загор’е Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Сямён Кляменцьевіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, і маці, Зінаіда Сідараўна, працавалі ў калгасе. Ніна Загорская вучылася ў Загорскай пачатковай школе, потым – у Сталавіцкай сярэдняй школе, якую закончыла з залатым медалём.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Загорская Ніна Сямёнаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Загор’е
- Прадметы Паэты, Публіцысты, Крытыкі
- Установы
3 ліпеня 2015 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Мікалая Аляксандравіча Арахоўскага (1950–1997), пісьменніка, драматурга, мастака
Мікалай Аляксандравіч Арахоўскі нарадзіўся 3 ліпеня 1950 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Яго маці Вольга Аляксееўна ўсё жыццё працавала даяркай, нават мела высокае званне – заслужаны калгаснік БССР. Бацька Аляксандр Паўлавіч у гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на фронце, затым усё жыццё аддаў калгасу.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Арахоўскі Міколай Аляксандравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Бярозаўскі раён, Сялец
- Прадметы Пісьменнікі, Драматургі, Мастакі
- Установы
2015 г. – 250 гадоў з пачатку будаўніцтва (1765) Агінскага канала, які злучае рэкі Нёман, Шчару, Ясельду, Прыпяць
Агінскі канал – частка воднага шляху з Дняпра ў Нёман на тэрыторыі Пінскага, Івацэвіцкага і Ляхавіцкага раёнаў Брэсцкай вобласці. Будаўніцтва канала пачалося ў 1765 годзе на сродкі магната Міхала Казіміра Агінскага (1729–1799), паводле ідэі, выказанай пінскім негацыянтам Мацеем Бутрымовічам. М. К. Агінскі выдзеліў з сваёй казны 12 мільёнаў злотых.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Агінскі канал
- Рэгіён Пінскі раён, Івацэвіцкі раён
- Прадметы Каналы
- Установы