Спадчына
9 чэрвеня 2015 г. – 75 гадоў з дня нараджэння (1940) Аркадзя Мікалаевіча Дзенісевіча, паэта, мастака, педагога
Аркадзь Мікалаевіч Дзенісевіч нарадзіўся 9 чэрвеня 1940 года ў вёсцы Вашчынічы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Дзяцінства прыйшлося на вайну, юнацтва – на цяжкія, галодныя пасляваенныя гады.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Дзенісевіч Аркадзь Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Вашчынічы
- Прадметы Паэты, Мастакі, Педагогі
- Установы
9 ліпеня 2015 года – 120 гадоў з дня нараджэння Елісея Аляксандравіча Голасава (1895–1969), генерал-маёра, удзельніка савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў
Елісей Аляксандравіч Голасаў нарадзіўся 9 ліпеня 1895 года ў мястэчку Баранавічы Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер горад у Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначнага рабочага.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Голасаў Елісей Аляксандравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Установы
2015 г. – 270 гадоў з дня нараджэння Мацея Бутрымовіча (1745–1814), дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, падстарасты і мечніка Пінскага павета
Матэвуш (Мацей) Бутрымовіч нарадзіўся ў 1745 годзе на Ваўкавышчыне ў шляхецкай сям’і герба Топур. Быў сынам Якуба і Анастазіі. Вучыўся ў школе пры езуіцкім калегіуме ў Пінску.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бутрымовіч Мацей
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінск, Лапацін
- Прадметы Дзяржаўныя дзеячы
- Установы
2015 г. – 75 гадоў з часу адкрыцця (1940) у г. Брэсце першай беларускай сярэдняй школы
Праз два месяцы пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР бюро Брэсцкага абкама КП(б)Б 14 снежня 1939 года зацвярдзіла мерапрыемствы па арганізацыі Грамадскай асветы. Згодна з імі, усе школы сталі дзяржаўнымі з адзінымі вучэбнымі планамі. Некаторыя з іх былі рэарганізаваны ў сярэднія, няпоўныя сярэднія і пачатковыя.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Школы
- Установы Брэсцкая беларуская школа
11 лютага 2015 г. – 75 гадоў з часу стварэння ўстановы «Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці» (1940)
Пытанне аб рэарганізацыі і цэнтралізацыі архіўнай справы ў Брэсцкай вобласці было разгледжана на пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама 28 студзеня 1940 года. Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці быў створаны 11 лютага 1940 года ў сістэме Народнага камісарыята ўнутраных спраў БССР. У архіў былі прыняты дакументы ліквідаваных польскіх дзяржаўных органаў і ўстаноў, якія дзейнічалі ў 1919–1939 гадах на тэрыторыі Палескага ваяводства, а таксама ўсіх грамадска-палітычных, саслоўных і іншых арганізацый, органаў ваеннага кіравання і вайсковых частак, дзяржаўных, прыватных прадпрыемстваў і арганізацый, маёнткаў. Для размяшчэння архіва быў выдзелены будынак па вул. Беластоцкай, 42.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Архівы
- Установы Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці