Спадчына
2013 г. – 140 гадоў з пачатку дзейнасці Заходняй экспедыцыі пад кіраўніцтвам генерала І. І. Жылінскага (1873) па асушэнню балот на Палессі
Спробы асушвання Палескіх балот прадпрымаліся яшчэ ў сярэднія вякі. На дзяржаўным узроўні гэтыя працы сістэматычна сталі весціся з 1873 года, калi для вывучэння прыродна-кліматычных умоў Палесся, правядзення пошукавых работ, праектавання асушальнай меліярацыі і арганізацыі гідрамеліярацыйнага будаўніцтва была створана Заходняя экспедыцыя па асушэнню балот.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Жылінскі Іосіф Іпалітавіч
- Падзеі Асушэнне балот Палесся
- Помнікі
- Рэгіён Пінск, Пінскі раён, Беларускае Палессе
- Прадметы Генералы, Меліярацыя
- Установы
9 сакавіка 2013 г. – 105 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Дранько (1908–1986), спартсмена і трэнера, першага беларускага ўдзельніка IX Алімпійскіх гульняў (1928), першага заслужанага трэнера БССР па веласіпедным спорце
Мікалай Васільевіч Дранько нарадзіўся 9 сакавіка 1908 годзе ў беларускай сям’і ў г. Саснавiцэ (Польшча), куды яго бацька перабраўся ў пошуках работы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Дранько Мікалай Васільевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Давыд Гарадок, Брэст
- Прадметы Спартсмены
- Установы
1 сакавіка 2013 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Юрыя Пятровіча Сергіенкі (1938), мастака
Юрый Пятровіч Сергіенка нарадзіўся 1 сакавіка 1938 года ў вёсцы Новы Радзін Камарынскага раёна Гомельскай вобласці. У 1947 годзе бацькi пераехалi на сталае жыхарства ў г. Столін.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сергіенка Юрый Пятровіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столін
- Прадметы Мастакі, Жывапісцы
- Установы
27 лютага 2013 г. – 110 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Васільевіча Хоцімскага (1903–1986), ваеннага дзеяча, удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза
Міхаіл Васільевіч Хоцімскінарадзіўся 27 лютага 1903 года ў сям’i рабочага ў мястэчку Шарашова Пружанскага павета (цяпер г. п. Шарашова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Закончыў тры класы вучылiшча ў Пружанах. З 1914 года жыў у г.Маскве, працаваў слесарам на чыгунцы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Хоцімскі Міхаілл Васільевіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Пружаны, Шарашова, Пружанскі раён
- Прадметы Героі Савецкага Саюза
- Установы
2013 г. – 590 гадоў з часу першага ўпамінання (1423) г. Іванава ў пісьмовых крыніцах
Горад Іванава – цэнтр Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, размешчаны на рацэ Самароўка, за 132 км на ўсход ад Брэста, 2 км ад чыгуначнай станцыі Янаў-Палескі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванава, Янаў
- Прадметы Гарады, Гісторыя гарадоў
- Установы