14 жніўня 2020 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Васілія Антонавіча Гарбачука (1930–2007), першага дырэктара Брэсцкага завода бытавой хіміі (1970–1991)
Васілій Антонавіч Гарбачук нарадзіўся 14 жніўня 1930 г. у вёсцы Суботы Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1952 г. паехаў у г. Данецк (Украінская ССР), уладкаваўся рознарабочым у трэст «Донецкметаллургстрой». У 1953 г. паступіў у Данецкі індустрыяльны інстытут.
2020 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Веры Сяргееўны Краўцовай (1925–1943), удзельніцы антыфашысцкага падполля ў Вялікую Айчынную вайну
Вера Сяргееўна Краўцова нарадзілася ў 1925 г. у сям’і ваеннаслужачага. Вучылася ў СШ № 15 г. Брэста, да Вялікай Айчыннай вайны паспела скончыць 9 класаў. Яе маці, Варвара Іосіфаўна Краўцова, працавала ў Брэсцкім аддзяленні ваенгандлю. У час нямецка-фашысцкай акупацыі г. Брэста В. І. Краўцова разам з дзвюма дочкамі, Верай і Надзяй, актыўна ўдзельнічала ў антыфашысцкім падполлі, была сувязной партызанскага атрада.
1 сакавіка 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Аляксеевіча Маеўскага (1950–2017), мастака
Мікалай Аляксеевіч Маеўскі нарадзіўся 1 сакавіка 1950 г. у вёсцы Дварцы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, паблізу Белавежскай пушчы. Бацька, Аляксей Кірылавіч Маеўскі, паходзіў з-за Віслы, а ягоны прадзед пасяліўся ў Белавежы, ажаніўся на мясцовай сялянцы, а праз некаторы час перабраўся жыць у Дварцы. Маці, Надзея Уладзіміраўна (Шахалевіч), паходзіла з другой пушчанскай вёскі Ясень (Пружанскі раён), дзе яе бацька быў на пасадзе зубровага.
12 студзеня 2020 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Паўла Якаўлевіча Мацвеева (1915–1945), ваеннага лётчыка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945)
Павел Якаўлевіч Мацвееў нарадзіўся 12 студзеня 1915 г. у вёсцы Палянскае Ніжагародскай губерні (цяпер Сасноўскага раёна Ніжагародскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў сем класаў школы сяла Якоўскае, працаваў на будаўніцтве Горкаўскага аўтазавода. У Дзяржынску атрымаў прафесію шафёра, працаваў шафёрам і адначасова вучыўся ў аэраклубе. У 1937 г. прызваны ў Чырвоную армію, накіраваны ў ваеннае авіяцыйнае вучылішча. З 1940 г. служыў лётчыкам у часцях бамбардзіровачнай авіяцыі.
16 ліпеня 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Емяльянавіча Уласава (1920–1995), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, заслужанага дзеяча фізічнай культуры БССР
Уладзімір Емяльянавіч Уласаў нарадзіўся 16 ліпеня 1920 г. у г. Хвалынск Саратаўскай вобласці ў рабочай сям’і. Бацькі туды былі камандзіраваны з Петраграда нарыхтоўваць хлеб. Праз год сям’я пераехала ў г. Раслаўль Смаленскай вобласці, на радзіму маці. Уладзімір скончыў СШ № 75 у Раслаўлі, чыгуначны тэхнікум. Займаўся гімнастыкай, лёгкай атлетыкай, боксам. Працаваў інструктарам фізкультуры школы фабрычна-заводскага навучання на вагонарамонтным заводзе.
20 жніўня 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Апанасавіча Сцепчанкі (1920–1996), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, кіраўніка калгаса, Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
Уладзімір Апанасавіч Сцепчанка нарадзіўся 20 жніўня 1920 г. у вёсцы Мохавая Рагачоўскага павета Гомельскай губерні (цяпер Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці) у сялянскай сям’і. У Чырвоную армію прызваны ў 1940 г.
23 лютага 2020 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Антонавіча Папсуй-Шапко (1900–1941), удзельніка абарончых баёў у Беларусі ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны (1941)
Міхаіл Антонавіч Папсуй-Шапко нарадзіўся 23 лютага 1900 г. у пасёлку Енакіева Екацярынаслаўскай губерні (цяпер горад Данецкай вобласці, Украіна) у рабочай сям’і. У Чырвонай арміі з 1918 г., удзельнік Грамадзянскай вайны. Скончыў 14-ю пяхотную школу каманднага саставу ў Палтаве (1923). У 1940 г. скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ. Назначаны інспектарам пяхоты ў Заходнюю асобую ваенную акругу. 5 сакавіка 1940 г. яму было прысвоена званне палкоўніка. За час службы быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, медалём «ХХ лет Рабоче-Крестьянской Красной Армии».
20 снежня 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Аляксея Маркавіча Карасёва (1920–1964), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945)
Аляксей Маркавіч Карасёў нарадзіўся 20 снежня 1920 г. у вёсцы Дравасекава Вялікалуцкага павета Пскоўскай губерні (цяпер Куньінскага раёна Пскоўскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў восем класаў. У 1940 г. прызваны ў Чырвоную армію, скончыў палкавую школу.
14 кастрычніка 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Васілія Пятровіча Газіна (1920–1944), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945)
Васілій Пятровіч Газін нарадзіўся 14 кастрычніка 1920 г. у сяле Шоўскае Лебядзянскага раёна Ліпецкай вобласці ў сялянскай сям’і. Закончыў чатыры класы, працаваў у калгасе «Рассвет», затым вучыўся на курсах механізатараў, працаваў на машынна-трактарнай станцыі. У 1939 г. прызваны ў Чырвоную армію, служыў на заходняй граніцы ў Беларусі.
23 сакавіка 2020 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксандравіча Лучынскага (1900–1990), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945)
Аляксандр Аляксандравіч Лучынскі нарадзўся 23 сакавіка 1900 г. у г. Кіеве. Бацька, Аляксандр Лаўрэнцьевіч Лучынскі, рускі афіцэр, удзельнік Руска-японскай (1904–1905) і Першай сусветнай войнаў, быў камандзірам палка ў час Брусілаўскага прарыву, у лютым 1917 г. яму прысвоена званне генерал-маёра, з мая 1918 г. у Чырвонай арміі інспекціраваў пяхоту, затым выкладаў тактыку на курсах чырвоных камандзіраў.