Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Спадчына: Брэсцкая абласная філармонія

Фёдар Емяльянавіч Богдан нарадзіўся 28 сакавіка 1939 г. у вёсцы Кацельня-Баярская Брэсцкага павета Палескага ваяводства ў сялянскай сям’і. З 1940 г. вёска была ў складзе Гершонскага сельсавета Брэсцкага раёна, з 2007 г. — у межах Брэста. У Фёдара былі старэйшыя сястра Любоў (1927–2008) і брат Аляксей (1929–2003). Вучыўся ў Гершонскай школе. З маленства меў вялікія музычныя здольнасці, вучыўся ў Брэсцкай дзіцячай музычнай школе, дзе настаўнікі заўважылі яго моцны прыгожы голас і рэкамендавалі працягваць навучанне па спевах.

Аляксандр Аляксандравіч Мартыненка нарадзіўся 21 мая 1939 г. у Мінску. З дзяцінства захапляўся музыкай, у музычнай школе не вучыўся, але актыўна займаўся ў мастацкай самадзейнасці. У 10-м класе быў адным з арганізатараў вучнёўскага аркестра і абраны яго кіраўніком. Пасля школы паступаў у лётнае вучылішча, але няўдала, пайшоў працаваць. Праз год паступіў у Мінскае музычнае вучылішча.

Брэсцкая абласная філармонія заснавана 6 жніўня 1986 года на базе гастрольна-канцэртнага аддзялення Беларускай дзяржаўнай філармоніі па Брэсцкай вобласці. Асноўнымі задачамі філармоніі з’яўляюцца: прапаганда лепшых дасягненняў беларускай і сусветнай музычнай культуры, накіраваная на павышэнне маральнага і культурнага ўзроўню слухачоў, на эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення. Стварэнне высокамастацкіх канцэртных праграм, правядзенне фестываляў, конкурсаў, спецыяльных мерапрыемстваў, арганізацыя артыстычнага абмену з канцэртнымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь і замежнымі фірмамі.