Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Спадчына: Брэсцкі электрамеханічны завод

Брэсцкі электрамеханічны завод (да 1972 г. — завод электравымяральных прыбораў) у кастрычніку 1964 г. быў аб’яўлены ўведзеным у строй дзеючых, у маі 1965 г. пачаў выпускаць прадукцыю — перыферыйныя ўстройствы для ЭВМ. Дырэктарам завода быў Уладзімір Аляксандравіч Сальнікаў (1924–1982), таленавіты інжынер і кіраўнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981). У канцы 1971 г. партыйны камітэт і адміністрацыя завода прынялі рашэнне аб стварэнні музея працоўнай славы завода. Работу па адборы і сістэматызацыі матэрыялаў вяла інжынер Марыя Стрыга, якой дапамагала грамадскасць прадпрыемства.

Уладзімір Аляксандравіч Сальнікаў нарадзіўся 4 жніўня 1924 г. у г. Гусь-Хрустальны Уладзімірскай вобласці РСФСР. У 1942–1945 гг. служыў у Савецкай арміі. Пасля заканчэння спецшколы радыстаў Цэнтральнага штаба партызанскага руху ў Маскве быў накіраваны ў партызанскае злучэнне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Украіны і Беларусі. Служыў радыстам-аператарам 1-га Малдаўскага злучэння партызанскіх брыгад, радыстам аператыўнага аддзела штаба 2-га Украінскага фронту.

Міхаіл Емяльянавіч Екельчык нарадзіўся 28 снежня 1928 г. у Мінску. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны разам з сям’ёй эвакуіраваны ў Варонежскую вобласць, затым — у г. Фергану. У 1942 г. пераехаў на станцыю Прывольную Саратаўскай вобласці. У час эвакуацыі размінуўся з бацькамі, ваенныя гады правёў у дзіцячых дамах. Выхаванне ў дзіцячым доме садзейнічала фарміраванню цэльнай і цвёрдай асобы, якая паважае людзей і ўмее сябраваць.

Канстанцін Фролавіч Лазаненка нарадзіўся 4 снежня 1923 г. у вёсцы Сцяпанава Духаўшчынскага раёна Смаленскай вобласці. У 1930 г. сям’я пераехала ў г. Ярцава Смаленскай вобласці, бацькі працавалі на прадзільна-ткацкай фабрыцы. У 1940 г. скончыў 8 класаў СШ № 6 г. Ярцава. Працаваў токарам на механічным заводзе.