Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Вучоныя

Мікалай Іванавіч Хвісюк нарадзіўся 16 студзеня 1934 г. у вёсцы Варацэвічы Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). З дзіцячых гадоў пазнаў няпростую сялянскую працу, да якой яго прывучалі бацькі. Вучыцца ў школу пайшоў са спазненнем, бо перашкодзіла Вялікая Айчынная вайна.

Уладзімір Уладзіміравіч Цагельнік нарадзіўся 24 верасня 1954 г. у вёсцы Рудск Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Варацэвіцкую сярэднюю школу скончыў з залатым медалём у 1970 г. У тым жа годзе паступіў на механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў у 1977 г. Працаваў інжынерам-праграмістам Інстытута матэматыкі АН БССР.

Мікалай Канстанцінавіч Лукашык нарадзіўся 7 чэрвеня 1934 г. у вёсцы Кучавы Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З ранняга дзяцінства ён ведаў, што яго прызначэнне на зямлі — быць лекарам.

Павел Дзянісавіч Цяпун нарадзіўся 2 студзеня 1929 г. у вёсцы Агова Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька, Дзяніс Міхайлавіч Цяпун, працаваў настаўнікам у школах вёсак Шчакоцк, Навалучкі, Гаравата, Агова. У вялікай сям’і было сямёра дзяцей: Павел, Міхаіл, Барыс, Дзмітрый, Зоя, Таццяна, Святлана. Самаму старэйшаму Паўлу з малых гадоў давялося даведацца, што такое адказнасць. Бацькі прывучалі дзяцей да працы, павагі да старэйшых, любові да Радзімы.

Аляксандр Уладзіміравіч Грыгараў нарадзіўся 9 лістапада 1948 г. у г. Баранавічы Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Скончыў СШ № 57 г. Мінска. У 1971 г. скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры па спецыяльнасці «выкладчык фізічнай культуры і спорту». Працаваў настаўнікам у Мсціжскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна.

Данііл Юльянавіч Крыўчэня нарадзіўся 16 сакавіка 1938 года ў вёсцы Вярхі Жыцінскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Сцяпанкаўскага сельсавета Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька Данііла быў служачым, працаваў на чыгунцы, маці — адмысловая краўчыха. У 1939 годзе сям’я пераехала ў Брэст. У час Вялікай Айчыннай вайны вярнуліся ў родную вёску, дзе яшчэ захаваліся жыллё і гаспадарка, і дзе бяспечней было жыць. Пасля вайны сям’я зноў пераехала ў Брэст.

Сяргей Іванавіч Леановіч нарадзіўся 28 сакавіка 1938 года ў вёсцы Мітрапольшчына Цырынскай гміны Навагрудскага ваяводства (цяпер Карчоўскага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Баранавіцкага медыцынскага вучылішча з 1957 па 1960 гады Сяргей Леановіч працаваў загадчыкам Душкаўскім, а затым Скробаўскім фельчарска-акушэрскімі пунктамі Баранавіцкага раёна.

Уладзімір Максімавіч Цыркуноў нарадзіўся 2 сакавіка 1953 года ў г. п. Целяханы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых. Маці была медыцынскай сястрой, у час Вялікай Айчыннай вайны працавала ў ваенным палявым шпіталі. Уладзімір Цыркуноў закончыў мясцовую сярэднюю школу (1970), працаваў, служыў у Савецкай арміі (1971–1973).

Марат Васільевіч Краўцоў нарадзіўся 1 мая 1937 года ў г. Оршы Віцебскай вобласці. Бацька працаваў снабжэнцам на Аршанскім мясакамбінаце, трапіў пад кола сталінскіх рэпрэсій, яго расстралялі без суда і следства ў 1939 годзе. У час Вялікай Айчыннай вайны Марат з маці знаходзіўся ў в. Ламаносава Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. У снежні 1943 года ішоў бой за вызваленне вёскі; у зямлянку, дзе яны хаваліся, заляцела граната, маці загінула. Марат Краўцоў выхоўваўся ў Езярышчанскім дзіцячым доме Гарадоцкага раёна.

Старонка 2 з 10