3 лютага 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Васілія Раманавіча Лазарава (1920–1988), ваеннага лётчыка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1946)
Васілій Раманавіч Лазараў нарадзіўся 3 лютага 1920 г. у сяле Колтава Маскоўскай вобласці. Бацькі займаліся сельскай гаспадаркай, у 1927 г. уступілі ў калгас. Пасля заканчэння сямі класаў школы калгаснай моладзі (1935) Васілій паступіў у Пензенскі тэхнікум паравознай гаспадаркі, адначасова навучаўся ў Пензенскім гарадскім аэраклубе.
20 студзеня 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Давыдавіча Свінарчука (1920–1983), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945)
Мікалай Давыдавіч Свінарчук нарадзіўся 20 студзеня 1920 г. у пасёлку Галодны Стэп Самаркандскай вобласці (цяпер г. Гулістан Сырдар’інскай вобласці, Узбекістан) у рабочай сям’і. Гадаваўся без бацькі, пасля заканчэння пачатковай школы працаваў кінамеханікам, рабочым на чыгунцы. 13 кастрычніка 1940 г. прызваны ў Чырвоную армію, накіраваны ў Кіеўскую ваенную акругу, дзе закончыў палкавую школу, атрымаў званне сяржанта.
9 студзеня 2020 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Фёдара Аляксеевіча Баранава (1905–1982), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Фёдар Аляксеевіч Баранаў нарадзіўся 9 студзеня 1905 г. у г. Санкт-Пецярбургу. У 1920–1926 гг. працаваў рабочым, у 1926–1931 гг. служыў на флоце, затым на партыйнай рабоце ў Ленінградзе. Член ВКП(б) з 1928 г. Вучыўся ў Вышэйшай школе партарганізатараў пры ЦК ВКП(б) (1939–1940). З 1940 г. — трэці сакратар Баранавіцкага абкама КП(б)Б.
18 кастрычніка 2019 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Аляксея Сяргеевіча Благавешчанскага (1909–1994), ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта авіяцыі, Героя Савецкага Саюза (1938)
Аляксей Сяргеевіч Благавешчанскі нарадзіўся 18 кастрычніка 1909 г. у г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст) у сям’і чыгуначнага машыніста. У пяцігадовым узросце Алёша ўбачыў самалёт, які яго моцна ўразіў. Неўзабаве сям’я пераехала ў Курск (Расія), там ён быў узрушаны захапляльнымі палётамі ваенных лётчыкаў на авіяцыйным свяце.
10 сакавіка 2019 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Праскоўі Данілаўны Гарбацэвіч (1919–1999), Героя Сацыялістычнай Працы (1969), Заслужанага ўрача БССР (1960)
Праскоўя Данілаўна Гарбацэвіч нарадзілася 10 сакавіка 1919 г. у вёсцы Кальчыцы Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Слуцкага раёна Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў роднай вёсцы (1936) па настаянні свайго настаўніка рускай мовы і літаратуры Івана Цімафеевіча Чарніцкага паступіла ў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.
16 ліпеня 2019 г. — 75 гадоў з дня вызвалення г. Іванава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну (1944)
23 чэрвеня 1944 г. разгарнулася Беларуская аперацыя «Баграціён», адна з буйнейшых стратэгічных наступальных аперацый Чырвонай арміі ў Вялікую Айчынную вайну. Вынікам яе правядзення было поўнае вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 3 ліпеня быў вызвалены Мінск — сталіца Беларускай ССР.
29 снежня 2019 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Іванавіча Загароднева (1919–1944), удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Героя Савецкага Саюза (1945)
Васіль Іванавіч Загароднеў нарадзіўся 29 снежня 1919 г. у вёсцы Лох Саратаўскага павета (цяпер Навабураскага раёна Саратаўскай вобласці, Расія) у сялянскай сям’і. Школа ў сяле тады была пяцігадовай, з шостага па восьмы клас Васіль Загароднеў вучыўся ў Новых Бурасах. Марыў стаць настаўнікам гісторыі, але моцна захварэла маці, яму давялося застацца дома, дапамагаць па гаспадарцы. З 1938 г. загадваў клубам у родным сяле.
20 кастрычніка 2019 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Іванавіча Герасімава (1919–1971), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на Палессі, старшыні Іванаўскага райвыканкама (1944–1953)
Міхаіл Іванавіч Герасімаў нарадзіўся 20 кастрычніка 1919 г. у вёсцы Старына Валдайскага павета Наўгародскай губерні (Расія) у сялянскай сям’і. У 1936 г. скончыў сярэднюю школу ў г. Валдай і паступіў у Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію імя С. М. Кірава, але яе не закончыў: у 1939 г. студэнта прызвалі ў Чырвоную армію.
14 ліпеня 2019 г. — 75 гадоў з дня вызвалення г. Пінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну (1944)
Дзень вызвалення г. Пінска Брэсцкай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — адзін з самых светлых дзён для жыхароў горада. 14 ліпеня 1944 г. войскі Савецкай арміі, змятаючы жорсткае супраціўленне фашыстаў, вызвалілі горад ад акупацыі.
15 сакавіка 2019 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Ядвігі Антонаўны Чарняўскай (1914–2005), педагога, літаратурназнаўца, заслужанага работніка культуры БССР
Ядвіга Антонаўна Чарняўская нарадзілася 15 сакавіка 1914 г. у вёсцы Аляксандраўка Гомельскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Гомельскага раёна Гомельскай вобласці) у сям’і рабочага. Скончыла школу-сямігодку, кароткія настаўніцкія курсы і ў шаснаццаць гадоў стала настаўніцай. У 1930–1932 гг. працавала ў пачатковай школе вёскі Пучын Брагінскага раёна. У 1933–1937 гг. вучылася ў Мінскім педагагічным інстытуце, пасля яго заканчэння выкладала рускую мову і літаратуру ў Мсціслаўскім педагагічным вучылішчы. У сакавіку 1940 г. пераведзена ў Брэсцкае педагагічнае вучылішча, якое рыхтавала настаўнікаў пачатковых класаў.