5 верасня 2021 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Віталя Вольскага (Віталя Фрыдрыхавіча Вольскага-Зэйдэля; 1901–1988), пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры БССР
Віталь Фрыдрыхавіч Вольскі-Зэйдэль нарадзіўся 5 верасня 1901 г. у г. Пецярбургу ў сям’і служачага. Атрымаў добрую адукацыю ў гімназіі, ведаў 5-6 моў, захапіўся ідэямі сацыялізму, уключыўся у рэвалюцыйны рух. З 1918 г. працаваў на заводзе, у гарадской гаспадарцы. З 1919 г. у Чырвонай арміі, удзельнічаў у Грамадзянскай вайне на Заходнім фронце, дайшоў да Варшавы. Служыў у пагранічных войсках і органах УНК у Мінску. Хацеў заняцца літаратурнай творчасцю, таму звольніўся са службы.
24 лістапада 2021 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Георгія Міхайлавіча Бенядзіктава (1916–1992), заслужанага архітэктара БССР
Георгій Міхайлавіч Бенядзіктаў нарадзіўся 24 лістапада 1916 г. у г. Саратаве. Скончыў Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна (1943). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
5 ліпеня 2021 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Вараксіна (1901–1980), архітэктара, педагога, заслужанага будаўніка БССР
Уладзімір Мікалаевіч Вараксін нарадзіўся 5 ліпеня 1901 г. у г. Омску ў сям’і ваеннага інжынера. Пасля службы ў Чырвонай арміі скончыў Омскі мастацка-прамысловы тэхнікум (1927). У 1928–1932 гг. вучыўся ў Ленінградскай акадэміі мастацтваў, пасля яе рэарганізацыі яго пераводзяць у Ленінградскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва, які ён скончыў у 1934 г.
26 студзеня 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Мікалаевіча Меярэвіча (1936–2018), гаспадарчага дзеяча, заслужанага будаўніка Расійскай Федэрацыі, ганаровага грамадзяніна г. Разані
Канстанцін Мікалаевіч Меярэвіч нарадзіўся 26 студзеня 1936 г. у г. Кобрыне Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці). Рана страціў маці, выхоўвала яго радня. У школе вучыўся на «выдатна», скончыў СШ № 2 г. Кобрына з медалём.
24 студзеня 2021 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Міхайлавіча Хоміча (1951), доктара юрыдычных навук, прафесара, заслужанага юрыста Беларусі (2011)
Уладзімір Міхайлавіч Хоміч нарадзіўся 24 студзеня 1951 г. у вёсцы Кунахавічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў з адзнакай юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1973).
6 снежня 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Мікалаевіча Каштальяна (1950), ганаровага грамадзяніна г. Іванава і Іванаўскага раёна (2012)
Вячаслаў Мікалаевіч Каштальян нарадзіўся 6 снежня 1950 г. у вёсцы Хомск Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1972 г. скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі», атрымаў кваліфікацыю «інжынер-механік».
30 лістапада 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Льва Антонавіча Дубовіка (1940–2016), дзяржаўнага дзеяча, заслужанага энергетыка Беларусі
Леў Антонавіч Дубовік нарадзіўся 30 лістапада 1940 г. у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці. У 1962 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, атрымаў прафесію інжынера-электрыка. Працаваў на інжынерных і кіруючых пасадах ва ўпраўленнях энергетыкі Магілёўскай і Брэсцкай абласцей.
12 мая 2020 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Івана Пятровіча Лагвіновіча (1935–2015), кандыдата тэхнічных навук, заслужанага трэнера СССР і БССР
Іван Пятровіч Лагвіновіч нарадзіўся 12 мая 1935 г. у вёсцы Малькавічы Лунінецкага павета Палескага ваяводства (цяпер Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай сялянскай сям’і. Быў дванаццатым дзіцём у сям’і, але атрымаў добрую адукацыю, стаў вучоным, вынаходнікам. У час Вялікай Айчыннай вайны цудам уратаваўся, калі побач узарвалася міна.
16 кастрычніка 2020 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Церашчука (1955), ваеннага журналіста, публіцыста, заслужанага работніка культуры Расіі
Мікалай Васільевіч Церашчук нарадзіўся 16 кастрычніка 1955 г. у весцы Залессе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. У час Вялікай Айчыннай вайны фашысты знішчылі вёску, выгналі людзей. Пасля вызвалення жыхары вярнуліся, пачалі аднаўляць сядзібы.
21 кастрычніка 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Івана Якаўлевіча Фяцісава (1920–1994), мастака, заслужанага работніка культуры БССР (1989)
Іван Якаўлевіч Фяцісаў нарадзіўся 21 кастрычніка 1920 г. у пасёлку Тума Разанскай вобласці (Расія). Дастатак у доме быў невялікі, але на дзяцей дабратворна ўплывала атмасфера сямейнага свету, працавітасці, парадку, дружбы і ўзаемнай любові. У доме любілі кнігі, пастаянна чыталі ўслых дзецям. Дзеці былі зусім малымі, калі Стэфаніда Іванаўна страціла мужа, не стала прытулку і сродкаў да існавання, сям’я блукала па чужых кутах.