12 лістапада 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Андрэя Ягоравіча Макаёнка (1920–1982), драматурга, народнага пісьменніка Беларусі
Творы Андрэя Макаёнка, прызнанага аўтара п’ес, вядомага і паважанага ў грамадстве, паспяхова ставіліся Брэсцкім абласным драматычным тэатрам імя ЛКСМБ, вельмі цёпла ўспрымаліся гледачамі. У 1954 г. на рэпетыцыях п’есы «Выбачайце, калі ласка!» прысутнічаў аўтар.
20 жніўня 2020 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Апанасавіча Сцепчанкі (1920–1996), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, кіраўніка калгаса, Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
Уладзімір Апанасавіч Сцепчанка нарадзіўся 20 жніўня 1920 г. у вёсцы Мохавая Рагачоўскага павета Гомельскай губерні (цяпер Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці) у сялянскай сям’і. У Чырвоную армію прызваны ў 1940 г.
16 студзеня 2020 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Сцяпанавіча Курака (1960), вучонага ў галіне жывёлагадоўлі
Аляксандр Сцяпанавіч Курак нарадзіўся 16 студзеня 1960 г. у вёсцы Малыя Чучавічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1977 г. закончыў Вялікачучавіцкую сярэднюю школу. У 1978–1983 гг. вучыўся ў Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце. Пасля яго заканчэння працаваў галоўным заатэхнікам у калгасах Лунінецкага і Столінкага раёнаў Брэсцкай вобласці.
16 жніўня 2019 г. — 40 гадоў з дня стварэння біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння «Борскі» (Ганцавіцкі і Лунінецкі р-ны; 1979)
Біялагічны заказнік «Борскі» створаны Пастановай Савета Міністраў БССР № 252 ад 16 жніўня 1979 г. з мэтай захавання і рацыянальнага выкарыстання каштоўных лесабалотных экалагічных сістэм, месцаў вырастання журавіны балотнай, а таксама жывёл і раслін, якія ўключаны ў Чырвоную кнігу Беларускай ССР. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1833 ад 27 снежня 2007 г. пацверджаны статус тэрыторыі заказніка, зацверджана «Палажэнне аб рэспубліканскім біялагічным заказніку „Борскі”».
1 жніўня 2019 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Васіля Макаравіча Туркевіча (1934–2002), заслужанага настаўніка БССР, краязнаўца, лаўрэата прэміі імя Н. К. Крупскай
Васіль Макаравіч Туркевіч нарадзіўся 1 жніўня 1934 г. у вёсцы Ракітна Лунінецкага павета Палескага ваяводства (цяпер Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька заўчасна памёр адразу пасля вызвалення Беларусі ад акупантаў, а маці — у 1950 г. Васіль сам даглядаў гаспадарку, трымаў карову, працаваў без перадыху, але ніколі не скардзіўся на лёс. Вучыўся ў Язвінскай сямігодцы, скончыў яе з пахвальнай граматай (1952).
15 студзеня 2019 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Андрэевіча Сумара (1949), дзяржаўнага дзеяча
Канстанцін Андрэевіч Сумар нарадзіўся 15 студзеня 1949 г. у вёсцы Вічын Лунінецкага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Бацькі, Андрэй Максімавіч і Еўдакія Аляксееўна, былі калгаснікамі, выхавалi шасцёра дзяцей. Канстанцін вучыўся ў Дварэцкай сярэдняй школе, быў выдатнiкам, атрымаў сярэбраны медаль. Працоўную дзейнасць Канстанцін Сумар пачаў у 1968 г. на пасадзе загадчыка Дварэцкага сельскага клуба. З 1970 г. быў інжынерам-гідрамеліяратарам калгаса імя Леніна Лунінецкага раёна.
4 студзеня 2019 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Анатоля Расціслававіча Бензерука (1969), пісьменніка, журналіста, гісторыка, краязнаўца, лаўрэата літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка і прэміі Брэсцкага фонду Т. Касцюшкі
Анатоль Расціслававіч Бензярук нарадзіўся 4 студзеня 1969 г. у вёсцы Бастынь Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і настаўнікаў Расціслава Мацвеевіча і Вольгі Рыгораўны Бензярук. У 1971 г. яны пераехалі на радзіму бацькі ў вёску Азяты Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці, а з 1975 г. жывуць у г. Жабінцы. Анатоль пачынаў вучобу ў гарадской сярэдняй школе № 1, затым перайшоў у Азяцкую СШ, якую скончыў у 1986 г.
2018 г. — 100 гадоў з пачатку Палескага паўстання за аднаўленне савецкай улады (Столінскі, Лунінецкі, Пінскі р-ны; 1918–1919)
Савецкая ўлада на Беларускім Палессі з’явілася ў лістападзе 1917 г. Лінія фронту Першай сусветнай вайны тады спынілася паміж Пінскам і Лунінцам. У сакавіку 1918 г. паўднёвыя паветы Беларусі адышлі да Украінскай Народнай Рэспублікі, са згоды якой Германія акупіравала большую частку Украіны, а таксама Беларускае Палессе, лініі фронту ўжо не існавала. На чыгуначных станцыях Лунінец, Відзібор, Гарынь і інш. размясціліся нямецкія гарнізоны. З прыходам на Беларускае Палессе немцаў і вайсковых фарміраванняў УНР актывісты і прыхільнікі савецкай улады жорстка праследаваліся. Гетманскія ўлады зрабілі Давыд-Гарадок цэнтрам акругі, размясцілі тут вялікі ваенны гарнізон.
5 красавіка 2018 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Елянеўскага (1948–2013), пісьменніка, журналіста
Мікалай Васільевіч Елянеўскі нарадзіўся 5 красавіка 1948 года ў вёсцы Лунін Лунінецкага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Бацька працаваў бухгалтарам, а маці — у калгасе. Пасля заканчэння Лунінскай сярэдняй школы (1966) паступіў у Мінскае вучылішча паліграфістаў № 32 на спецыяльнасць «фатаграфія». Практыку праходзіў у лунінецкай раённай газеце «Ленінскі шлях», адначасова працаваў у ёй фотакарэспандэнтам.
4 сакавіка 2016 г. – 95 гадоў з дня нараджэння Івана Віктаравіча Пяцяры (1921–1949), ваеннага лётчыка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945)
Іван Віктаравіч Пяцяры нарадзіўся 4 сакавіка 1921 года ў сяле Нова-Енісейка ў Бейскім раёне Хакасіі (Расія). У сям’і служачага Віктара Іванавіча Пяцяры і Праскоўі Паўлаўны быў пятым, перадапошнім дзіцём. У 1924 годзе сям’я пераехала ў пасёлак Краснаўсольскі ў Башкірыі. Вучыўся ў Краснаўсольскай сярэдняй школе, закончыў тры курсы Уфімскага кааператыўнага тэхнікума, адначасова займаўся ў аэраклубе.