Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Ляхавіцкі раён

Аляксандр Іванавіч Бацкалевіч нарадзіўся 13 красавіка 1897 г. у мястэчку Ліпск Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. З трынаццаці гадоў служыў у пана Патоцкага ў Рэпіхаве, дзе парабкаваў і яго бацька. Голад, нястача, знявагі, прыгнёт багацееў і чыноўнікаў, жорсткасць казарменных парадкаў ў царскай арміі — усё гэта давялося паспрабаваць хлопцу ў поўнай меры.

Іван Іванавіч Антановіч нарадзіўся 3 красавіка 1937 г. у в. Дамашы Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У пяцігадовым узросце страціў бацьку, маці засталася з трыма дзяцьмі на руках, але потым зноў выйшла замуж і нарадзіла яшчэ трох дзяцей. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Іван пайшоў у першы класс мясцовай чатырохгадовай школы. Гэту дату — 1 верасня 1944 г. — ён лічыць адной з самых важных у яго жыцці.

Антон Фёдаравіч Равінскі нарадзіўся 13 сакавіка 1952 г. у вёсцы Краглі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1972 г. скончыў фізіка-матэматычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага.

Анатоль Іванавіч Станкевіч нарадзіўся 2 сакавіка 1937 г. у в. Жарабковічы Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Жыццё паэта складвалася не надта шчасліва. Ад цяжкай працы заўчасна памерла маці, Вера Іванаўна, а пры нямецкіх акупантах у 1942 г. загінуў і бацька, Іван Восіпавіч.

Ніна Васільеўна Дыдышка нарадзілася 10 сакавіка 1947 г. у в. Ліпск Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацькі яе былі духоўна багатымі людзьмі, імкнуліся даць сваім чатыром дочкам добрую адукацыю. Дочкі былі выхаваны працавітымі, нават касіць і хадзіць за плугам умелі, мелі кожная сабе які-небудзь талент: вышыванне крыжыкам і гладдзю, малюнак крэйдамі, дзіўны на ўсё сяло голас. Пасля заканчэння сямігодкі Ніна Дыдышка паступіла ў Брэсцкае музычнае вучылішча, бо мела ад маці добры голас, але на вучобу не паехала.

Марыян Фальскі нарадзіўся 7 снежня 1881 г. у в. Нача Сіняўскай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у дробнамяшчанскай сям’і. Вучыўся ў Мінскай агульнаадукацыйнай школе і гімназіі, потым у Варшаўскім тэхналагічным інстытуце. Быў актыўным членам нелегальных вучнёўскіх і студэнцкіх гуртоў. У 1903 г. уступіў у Польскую партыю сацыялістычную (ППС), а ўжо ў1906 г. увайшоў у склад ППС-лявіцы — левага крыла ППС.

Пётр Фаміч Каролік нарадзіўся 12 ліпеня 1931 г. у в. Гукова Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Пасля Вялікай Айчыннай вайны сям’я пераехала ў г. Баранавічы. Пасля заканчэння Львоўскага політэхнічнага інстытута ў 1954 г. пачаў працоўную дзейнасць на нафтаперапрацоўчым заводзе. Потым быў назначаны начальнікам участка Брэсцкага мантажнага ўпраўлення трэста «Белэлектрамантаж».

Сямён Сцяпанавіч Свістуновіч нарадзіўся 23 жніўня 1946 г. у вёсцы Конькі Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці. У 1976 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Паўла Васільевіча Масленікава, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР.

Раман Раманавіч Шахмуць нарадзіўся 15 ліпеня 1901 г. у сяле Падлессе Ляхавіцкай воласці Мінскай губерні (цяпер вёска Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у шматдзетнай сялянскай сям’і. Нягледзячы на вялікую беднасць, Раману ўдалося скончыць двухгадовае народнае вучылішча ў Ляхавічах. З дзяцінства хлопчыка цягнула да царквы, дзе ён многа і старанна маліўся. Свята-Духаўская царква в. Падлессе пабудавана з дрэва ў другой палове ХVIII ст., вядома цудатворнай іконай Божай Маці «Падлеская».

Напалеон Казіміравіч Чарноцкі нарадзіўся 13 ліпеня 1866 г. у маёнтку Нача Брынздоўская Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер вёска Нача Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Малодшы брат уладара маёнтка Нача Міхала Чарноцкага.

Старонка 4 з 8