4 ліпеня 2017 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Галіны Львоўны Няфагінай (1952), літаратуразнаўца, даследчыцы рускай літаратуры, аўтара вучэбных дапаможнікаў для вышэйшай школы
Галіна Львоўна Няфагіна (у дзявоцтве Лабадзевіч) нарадзілася 4 ліпеня 1952 года ў г. Пінску Пінскай вобласці (з 1954 г. Брэсцкая вобласць) у сям’і служачых. У 1969 годзе скончыла СШ № 1 г. Пінска. У школе праявілася любоў да літаратуры, перамагала ў конкурсах і алімпіядах па літаратуры. У юнацтве пісала вершы, некаторыя былі надрукаваны ў газеце «Знамя юности» ў 1967 годзе.
20 лютага 2017 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Мiколы (Мiкалая Іванавiча) Сянкевiча (1957), паэта, празаіка, літаратуразнаўца
Мiкалай Iванавiч Сянкевiч нарадзiўся 20 лютага 1957 года на хутары Паянтрый паблiзу вёскi Асiпавiчы Драгiчынскага раёна Брэсцкай вобласцi. Бацька працаваў трактарыстам, а маці – даяркай. Мікалай скончыў Асіпавіцкую сярэднюю школу (1974), затым – Пiнскае СПТВ-43 механiзацыi мелiярацыйных работ (1975), служыў у Савецкай арміі.
23 лютага 2017 г. – 55 гадоў з дня нараджэння Алены Аляксандраўны Ігнацюк (1962), паэтэсы, літаратуразнаўца, культуролага
Алена Аляксандраўна Iгнацюк нарадзiлася 23 лютага 1962 года ў вёсцы Осаўцы Драгiчынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
У 1983 годзе Алена Ігнацюк скончыла фiлалагiчны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагiчнага iнстытута iмя А. С. Пушкiна. Працавала настаўнiцай у Белiнскай сярэдняй школе Драгiчынскага раёна, выкладчыкам у Брэсцкiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя А. С. Пушкiна. З 1999 па 2004 гады — старшы навуковы супрацоўнiк Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра iмя Ф. Скарыны (Мiнск). Цяпер выкладае культуралогiю i эстэтыку, дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у Палескiм дзяржаўным унiверсiтэце (Пiнск).
4 кастрычніка 2016 года – 80 гадоў з дня нараджэння Аляксея Антонавіча Майсейчыка (1936–2002), літаратуразнаўца, філолага
Аляксей Антонавіч Майсейчык нарадзіўся 4 кастрычніка 1936 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Гошчава Палескага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Дзяцінства яго апаліла вайна. Разам з вяскоўцамі ён двойчы стаяў пад дуламі фашысцкіх аўтаматаў. Вайна перашкодзіла своечасова пачаць вучобу, толькі ў верасні 1945 года ён сеў за парту. Бацька, Антон Данілавіч, быў паранены на фронце, пасля вяртання дамоў цяжка хварэў, неўзабаве памёр. Клопаты па гаспадарцы ляглі на маці, Вольгу Мікалаеўну. Аляксей стаў яе верным памочнікам, але знаходзіў хвіліны пісаць вершы.
14 жніўня 2016 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Івана Сцяпанавіча Шпакоўскага (1936–2008), літаратуразнаўца, крытыка
Іван Сцяпанавіч Шпакоўскі нарадзіўся 14 жніўня 1936 года ў вёсцы Мясяцічы Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Вялікая Айчынная вайна апаліла і Іванава дзяцінства. Бацька, Сцяпан Васільевіч Шпакоўскі, быў партызанам, сям’і давялося хавацца ад карнікаў у партызанскім лагеры, паліцаі знішчылі родную хату.
6 жніўня 2016 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Валянціны Іванаўны Локун (1946–2016), літаратуразнаўцы
Валянціна Іванаўна Локун нарадзілася 6 жніўня 1946 года ў вёсцы Цепянец Пінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Скончыла Цепянецкую пачатковую школу, вучылася ў Малоткавіцкай сярэднай школе. З сёмага класа па прычыне хваробы ног перайшла ў Пінскую завочную школу, якую скончыла ў 1966 годзе з залатым медалём. Паступіла на філалагічны факультэт (рускае аддзяленне) Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Працавала загадчыцай Цепянецкай сельскай бібліятэкі (1972–1974).
10 лютага 2016 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Марыі Пятроўны Жыгалавай (1951), літаратуразнаўца, доктара педагагічных навук, члена Акадэміі педагагічных і сацыяльных навук Расійскай Федэрацыі
Марыя Пятроўна Жыгалава нарадзілася 10 лютага 1951 года ў вёсцы Збураж Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. З 1969 года працавала ў Збуражскай СШ старшай піянерважатай, настаўніцай.
18 снежня 2015г. – 65 гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Калінковіча (1950–1990), пісьменніка, літаратуразнаўца, крытыка, публіцыста
Мікалай Мікалаевіч Калінковіч нарадзіўся 18 снежня 1950 года ў вёсцы Цна Лунінецкага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сям’і рабочага. Бацькі неўзабаве пераехалі ў г. Вусць-Каменагорск (Казахская ССР), але праз пяць гадоў вярнуліся на радзіму.
12 красавіка 2015 г. – 160 гадоў з дня нараджэння Арсеня Іванавіча Маркевіча (1855–1942), архівіста, літаратуразнаўца, гісторыка, аўтара прац па археалогіі і гісторыі Крыма, грамадскага дзеяча, члена-карэспандэнта АН СССР (1927)
Арсень Іванавіч Маркевіч нарадзіўся 12 красавіка 1855 года ў г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст) у сям’і свяшчэнніка. Вельмі сціплы, працавіты побыт яго сям’і быў поўны разумовых, інтэлектуальных інтарэсаў, якія былі ўласцівы яго сваякам па бацьку і па маці – дачцы пратаіярэя, настаяцеля сабора Брэст-Літоўска. Дзед Арсеня па бацьку быў магістрам багаслоўя Віленскага ўніверсітэта, адзін з родзічаў маці быў прафесарам універсітэта, другі – выдатным дзеячам па народнай асвеце ў Таўрычаскай губерні. Прыход бацькі складаўся з мяшчан і сялян вёсак Бярозаўка, Казловічы, Плоска, Дуброўка, Гузні, Рэчыца, Шпановічы і Трышын, а таксама гарнізона Брэст-Літоўскай крэпасці, да ўзвядзення ў ёй гарнізоннай царквы.
10 лістапада 2014 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Івана Сцяпанавіча Курбекі (1934–2009), паэта, літаратуразнаўца, музеязнаўца
Іван Сцяпанавіч Курбека нарадзіўся 10 лістапада 1934 года ў вёсцы Серабрышча Люшнеўскай гміны Слонімскага павета (цяпер ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.