Спадчына
22 верасня 2014 г. – 70 гадоў з часу заснавання (1944) у г. Брэсце чыгуначнага вучылішча
Брэсцкае вучылішча чыгуначнага транспарту было створана ў сістэме Працоўных рэзерваў у 1944 годзе. Яно адно з найстарэйшых прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў Беларусі. На падставе загаду Брэсцкага абласнога ўпраўлення працоўных рэзерваў № 1 ад 16 жніўня 1944 года з’явілася чыгуначнае вучылішча № 7. Яно размясцілася ў будынку былой Тэхнічнай чыгуначнай школы, побач з чыгуначным тэхнікумам, створаным у 1940 годзе. Заняткі пачаліся 22 верасня 1944 года.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Вучылішчы, Ліцэі
- Установы Брэсцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй чыгуначнага транспарту, Брэсцкае вучылішча чыгуначнага транспарту
9 жніўня 2014 г. – 70 гадоў з часу стварэння (1944) ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод», аднаго з вядучых вытворцаў аўтакампанентаў для грузавой і аўтобуснай тэхнікі
ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод» – адзін з вядучых вытворцаў аўтакампанентаў для грузавой і аўтобуснай тэхнікі ў СНД.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы
- Прадметы Заводы, Прадпрыемствы
- Установы «Баранавіцкі аўтаагрэгатны» завод ААТ
26 кастрычнiка 2014 г. – 75 гадоў з часу стварэння (1939) ААТ «Баранавіцкая абутковая фабрыка»
Баранавіцкая абутковая фабрыка створана ў верасні 1939 года згодна з загадам Народнага Камісарыята лёгкай прамысловасці БССР як фабрыка індывідуальнага пашыву абутку. Дзейнасць фабрыкі пачалася 26 кастрычнiка 1939 года. Яе асноўнай задачай было забеспячэнне насельніцтва скураным абуткам: мужчынскім, жаночым і дзіцячым.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы
- Прадметы Фабрыкі, Прадпрыемствы
- Установы «Баранавіцкая абутковая фабрыка» ААТ
8 кастрычніка 2014 г. – 75 гадоў з дня нараджэння (1939) Сяргея Васільевіча Асоскава, мастака (станковы жывапіс і акварэль, палехская мініяцюра і габелен)
Сяргей Васільевіч Асоскаў нарадзіўся 8 кастрычніка 1939 года ў г. Выкса Горкаўскай вобласці (Расія). Маляваць любіў з дзяцінства. Пасля школы паступіў у Палехскае мастацкае вучылішча імя М. Горкага, якое скончыў у 1966 годзе.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Асоскаў Сяргей Васільевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы
- Прадметы Мастакі
- Установы
1 снежня 2014 г. – 75 гадоў з часу заснавання брэсцкай абласной газеты “Заря” (1939)
Пасля вызвалення Заходняй Беларусі Часовае кіраванне горада Брэста пачало выпускаць газету “Рабочий”. Першы нумар “Рабочего” выйшаў 26 верасня 1939 года. Рэдактарам быў А. М. Рабіновіч, яго намеснікам – А. Г. Ражанец. Раз на тыдзень у газеце з’яўляліся зменныя палосы на польскай і яўрэйскай мовах. Усяго было выпушчана 68 нумароў “Рабочего”.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Газеты
- Установы «Заря» газета