Чацвер, 06 Студзень 2022 14:32

Да 70-годдзя Мікалая Дзмітрыевіча Антаноўскага

6 студзеня 2022 г. адзначае 70-годдзе Мікалай Дзмітрыевіч Антаноўскі (1952), паэт, публіцыст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Мікалай Дзмітрыевіч уганараваны званнямі: «Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў», «Лаўрэат рэспубліканскага журналісцкага конкурсу „Залатое пяро“», «Выдатнік друку Беларусі», у снежні 2021 г. стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка ў намінацыі «Паэзія».

 

Супрацоўнікі і чытачы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага шчыра віншуюць юбіляра і зычаць яму моцнага здароўя і творчага плёну.

 

Больш аб творчасці нашага земляка можна прачытаць па спасылцы: http://kb.brl.by/index.php/heritage/item/2639-70g-dr-antonauski

 

 

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 625 разоў