Фільтраваць
Рэгіён

Навіны

 Супрацоўнікі Бярозаўскай РБС сумесна з Бярозаўскай дзіцячай школай мастацтваў правялі літаратурна-музычнае свята краязнаўчай кнігі «Скарынаву кнігу ў вечнасць пусціць…», прымеркаванае да Дня беларускай пісьменасці і Дня бібліятэк Рэспублікі Беларусь.

Вядучыя мерапрыемства прадставілі гледачам каштоўныя кніжныя рарытэты з фонда ЦРБ: «“Біблія” Францыска Скарыны», «Жыццё блажэннай Еўфрасінні», «Слуцкае Евангелле», факсімільнае выданне «Вацлаў Ластоўскі. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі», «Кніжная спадчына Беларусі» і інш., а таксама краязнаўчыя выданні: «Бяроза і Бярозаўскі рэгіён», «Збор выбраных твораў Ніны Мацяш», «Героическая Брестчина», «Здзітава – Радзіма мілая!», «Журналистские будни», «Малыя Лясковічы. Была такая вёска…».

У ходзе святкавання былі падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшы краязнаўчы праект «Героическую землю наследую я». Ганаровае права павіншаваць і ўзнагародзіць пераможцаў было нададзена начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Т. М. Кавалёк і старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белорусский фонд Мира» В. В. Резько. 

Госцем свята выступіла маладая паэтеса, лаўрэат Літаратурнага конкурсу імя М. Багдановіча, дыпламант абласнога літаратурнага конкурсу сярод дзяцей і юнацтва, прысвечанага 70-годдзю вызвалення Брэсцкай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – Алена Папко.


 Яркім і насычаным дапаўненнем мерапрымства сталі кніжныя выставы і экспазіцыі: «На кніжных прасторах любай Беларусі», «Мова пачынаецца са слоўніка», «Творчыя краязнаўчыя працы бібліятэкараў – намінанты конкурсаў», «Чытайце! Паэты пішуць аб вайне».

 Карысталася поспехам у гледачоў выстава творчасці супрацоўнікаў бібліятэк «Залацінкі бібліятэчнай творчасці».

 

 

 

 

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Да 75-гадовага юбілею Міколы Бусько, паэта, мастака, публіцыста, аўтара некалькі паэтычных зборнікаў і дзіцячых кніжак, жыхара г. Баранавічы, у бібліятэках горада будуць аформлены кніжныя выстаўкі:

1 верасня кніжная выстаўка-персаналія «Мілагучнасць шчырага радка» ў цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы прысвечана 75-годдзю беларускага пісьменніка і мастака з Баранавіч – Міколы Бусько. Галоўны бібліятэкар А. В. Цітова ўключыць у выставачную падборку зборнікі паэзіі і асобныя публікацыі вершаў юбіляра, яго кнігі для дзяцей, артыкулы з літаратурна-мастацкіх часопісаў. Многія з іх будуць пазначаны аўтографамі пісьменніка. Асобны раздзел адлюстроўвае жыццёвы і творчы шлях нашага слыннага земляка.

10 верасня – віртуальная выстаўка-персаналія «Крыніца творчасці», прысвечаная 75-гадоваму юбілею Міколы Бусько, паэта, мастака, публіцыста, аўтара шматлікіх паэтычных зборнікаў і дзіцячых кніжак, які жыве ў г. Баранавічы, зойме сваё месца ў галерэі баранавіцкіх пісьменнікаў у раздзеле «Літаратурнае жыццё» сайта ЦБС г. Баранавічы http://tavlay-library.by.

10 верасня – кніжная выстаўка «Паэт не ставіць кропку» будзе экспанавацца ў чытальнай зале літаратуры па краязнаўству. Бібліятэкар ІІ кат. Н. М. Кіпель прадставіць наведвальнікам тэматычную падборку твораў нашага знакамітага земляка, а таксама публікацыі аб ім.

10 верасня – кніжная выстаўка, прысвечаная юбілею знакамітага земляка, будзе экспанавацца ў чытальнай зале літаратуры па мастацтву ў рамках АРТ-календара. Бібліятэкар ІІ кат. К. А. Акуліч прадставіць прысутным тэматычную падборку твораў нашага знакамітага земляка, а таксама публікацыі аб ім.

11 верасня – кніжная выстаўка «Ён наш зямляк, ён наша слава» будзе экспанавацца ў гарадской бібліятэцы (ф-л № 4). Бібліятэкар ІІ кат. Г. Р. Плаксунова прадставіць тэматычную падборку твораў нашага знакамітага земляка, а таксама публікацыі аб ім.

 

 Галоўны бібліятэкар аддзела метадычнай і аналітычнай работы     І. А. Рушніцкая

т. 45 20 74

Дадатковая інфармацыя

10 жніўня ў галерэі баранавіцкіх пісьменнікаў у раздзеле «Літаратурнае жыццё» сайта ЦБС г. Баранавічы (tavlay-library.by) заняла сваё месца віртуальная выстаўка-персаналія «Не пакідаючы светлых надзей…», прысвечаная 60-гадоваму юбілею пісьменніка Алеся Жамойціна.

Дадатковая інфармацыя

З 1 ліпеня ў чытальнай зале літаратуры па краязнаўству Баранавіцкай ЦГБ імя В. П. Таўлая працавала кніжная выстава «Духоўнае святло і душэўнае цяпло», прысвечаная 75-гадоваму юбілею Ніны Загорскай, пісьменніцы, грамадскага дзеяча у галіне духоўна-асветніцкай дзейнасці, ураджэнкі в. Загор’е Баранавіцкага раёна. Для наведвальнікаў была падрыхтавана падборка матэрыялаў пра жыццё і дзейнасць нашай славутай зямлячкі. Асобным блокам экспанаваліся яе творы.

1 ліпеня на сайце Баранавіцкай ГЦБС заняла сваё месца ў галерэі баранавіцкіх пісьменнікаў віртуальная выстаўка-персаналія «Імгненне – вечнасці радкі», якая таксама прысвечана 75-годдзю Ніны Загорскай, пісьменніцы, грамадскага дзеяча ў галіне духоўна-асветніцкай дзейнасці, ураджэнкі в. Загор’е Баранавіцкага раёна.

З 8 ліпеня ў чытальнай зале цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэкі г. Баранавічы экспанавалася кніжная выстава «Баранавічы – гісторыя і славутасці», якая прымеркавана да Дня вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Наведвальнікам была прапанавана тэматычная падборка дакументаў пра гады ваеннага ліхалецця, пра людзей, якія набліжалі доўгачаканае вызваленне часта коштам уласных жыццяў, пра вуліцы горада, якія носяць імёны ўдзельнікаў вызвалення Баранавічаў.

15 ліпеня заняла сваё месца ў галерэі баранавіцкіх пісьменнікаў у раздзеле «Літаратурнае жыццё» сайта ЦБС г. Баранавічы віртуальная выстаўка-персаналія «Надеюсь, радуюсь, страдаю и живу», прысвечаная 60-годдзю з дня нараджэння пісьменніка Дзмітрыя Тукая, ураджэнца г. Баранавічы. Прадстаўлена біяграфічная даведка аб жыццёвым і творчым шляху таленавітага земляка.

Галоўны бібліятэкар аддзела метадычнай і аналітычнай работы І.А. Рушніцкая

т. 45 20 74

 

Дадатковая інфармацыя

10 жніўня ў галерэі баранавіцкіх пісьменнікаў у раздзеле «Літаратурнае жыццё» сайта ЦБС г. Баранавічы з’явіцца віртуальная выстаўка-персаналія «Не пакідаючы светлых надзей…», прысвечаная 60-гадоваму юбілею пісьменніка Алеся Жамойціна. Тут будзе прадстаўлена біяграфічная даведка аб жыццёвым і творчым шляху нашага таленавітага земляка, ураджэнца в. Малахоўцы Баранавіцкага раёна.

Дадатковая інфармацыя

Старонка 35 з 52