Фільтраваць
Рэгіён

Навіны

26 лютага 2016 г. на вытворчым участку Івацэвіцкага РА супрацоўнікі Івацэвіцкай ЦРБ імя П. Пестрака правялі культурна-пазнавальнае мерапрыемства для інвалідаў па зроку, на якім распавялі пра гісторыю пчалярства, розныя віды пчол, пра гаючыя ўласцівасці мёду.

Прыемным сюрпрызам для прысутных стаў мядовы пачастунак ад работнікаў бібліятэкі: мядовы пірог, цукеркі «Шалёная пчолка» і дэгустацыя мёду. Усе госці з задавальненнем удзельнічалі ў прапанаваных конкурсах і віктарынах. Гаючая сіла мёду, вядомая яшчэ з незапамятных часоў, дапамагае і цяпер пазбавіцца ад шматлікіх хвароб. Акрамя таго, ужыванне мёду ў строга прадуманай дазіроўцы – выдатная прафілактыка розных захворванняў і спосаб амаладжэння арганізма.  На мерапрыемстве гучалі «пчаліныя» прыпеўкі, загадкі і прыказкі аб пчолах

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

18 лютага ў Белаазёрскай дзіцячай бібліятэцы прайшоў урок мужнасці “Жил-был мальчик в городе Белоозёрске…”, на якім прысутнічалі вучні 6 класа СШ № 3. Аповед суправаджаўся электроннай прэзентацыяй “Эхо Афганской войны”.

Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі дзяцей з гістарычнымі падзеямі вайны ў Афганістане, распавялі пра тое, як гераічна і прафесійна выконвалі свой доўг нашы салдаты, праяўлялі мужнасць, стойкасць, высакароднасць. Юныя чытачы пазнаёміліся з кнігамі “Памяць”, “На линии огня”, “Афганское эхо” Г. Сакалоўскага, у якіх можна знайсці імёны тых, хто загінуў у баявых дзеяннях. Адным з іх быў і наш зямляк Сяргей Казінец. Дзеці ўважліва слухалі невядомыя факты пра салдата. Імем Казінца была названа вуліца ў Белаазёрску і  адзін з лепшых атрадаў у СШ № 3. Імя Казінца залічана ў спісы курсантаў Талінскага мараходнага вучылішча. Імя героя высечана на мемарыяльнай дошцы, прысвечанай воінам-інтэрнацыяналістам.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў 14 лютага ў Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла прэзентацыя кутка афганца “Подвиг и память Афганистана”. Гэтая экспазіцыя – сумесная праца супрацоўнікаў ЦРБ і АГА “БСВВА” Жабінкаўскага раёна, своеасаблівая справаздача аб праведзенай рабоце за апошнія 2 гады. Яе мэта – расказаць маладому пакаленню аб ураджэнцах краю, якія выпрабавалі на сабе смяротны колазварот Афганскай вайны, спазналі сапраўдную каштоўнасць жыцця і баявога братэрства і увекавечанне памяці воінаў, якія загінулі ў Афганістане.

Дадатковая інфармацыя

11 лютага ў чытальнай зале Бярозаўскай ЦРБ прайшоў медыя-ўрок мужнасці “Сыны отваги, доблести и чести”, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Увазе гледачоў былі прадстаўлены:

- слайд-прэзентацыя “Живая память”;

- тэматычныя відэаролікі;

- выстава-памяць “Боль необъявленной войны”.

Асаблівая ўвага была нададзена землякам: як салдатам, так і афіцэрам.

На выставе былі прадстаўлены партрэты 9 воінаў-афганцаў, ураджэнцаў Бярозаўскага раёна, якія загінулі ў Афганістане: Л. М. Буранко,У. І. Галаўко, І. Д. Жуковіч, В. К. Карпук, С. С. Казінец, П. І. Казінец, В. А. Макарэвіч, У. І. Сыцько,І. В. Тышкевіч. Моладзь даведалася, што іх імёнамі названы вуліцы Бярозы і Белаазёрска. Данінай памяці ўдзельнікам падзей таксама стаў духоўна-патрыятычны комплекс у г. Бяроза.

Дадатковая інфармацыя

15 студзеня ў гарадскім Доме культуры адбылося свята, прысвечанае 76-годдзю Жабінкаўскага раёна і адкрыццю Года культуры, у рамках якога Жабінкаўская цэнтральная раённая бібліятэка падрыхтавала кніжную выставу «На перекрёстке лет».

Выстава складалася з трох раздзелаў, цэнтральны з якіх — «Жабинковщина: вчера, сегодня, завтра». Ён складаўся з фотадакументаў, кніг і артыкулаў перыёдыкі, якія распавялі прысутным аб гісторыі і сучаснасці Жабінкаўскага раёна ва ўсіх сферах жыцця: культуры, вытворчасці, сельскай гаспадарцы, адукацыі, літаратуры.

«Молодёжь читает» – раздзел, прысвечаны папярэдняму Году моладзі, прадстаўлены кнігамі сучасных папулярных аўтараў: Я. Вішнеўскага, П. Каэлья, Э. Сафарлі, Д. Браўна і класікаў: А. Пушкіна, Л. Талстога, Ф. Дастаеўскага. Асаблівасцю яго сталі фатаздымкі сусветных «зорак» з іх любімымі кнігамі: А. Блум зачытваецца кнігамі Ф. Дастаеўскага, Дж. Клуні – «Вайной і мірам» Л. Талстога, Б. Акунін – «Трыма мушкецёрамі» А. Дзюма.

«Мир культуры» – апошні раздзел выставы. На ім можна было азнаёміцца з кнігамі, у якіх адлюстроўваецца культурная спадчына Беларусі: жывапіс, музыка, тэатр, кіно, бібліятэкі, народная творчасць.

Дадатковая інфармацыя

Старонка 33 з 52