Фільтраваць
Рэгіён

Навіны

19 красавіка ў чытальнай зале Жабінкаўскай раённай бібліятэкі быў праведзены час літаратурнага партрэта «Нам кніга свята падарыла». 

Да нас завіталі ў госці старшыня Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, дзіцячая  пісьменніца, рэдактар Таццяна Дземідовіч і пісьменнік, журналіст, гісторык, краязнаўца, лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка Анатоль Расціслававіч Бензярук. 

Вядучая літаратурнай сустрэчы Бельская А.Л.  пазнаёміла прысутных вучняў 11 «А» СШ № 1 і  сяброў клуба «Суразмоўнік» з біяграфіямі  пісьменнікаў. 

Дадатковая інфармацыя

13 апреля 2017 г. в читальном зале Жабинковской центральной районной библиотеки состоялась литературная встреча-автограф «Быть верным себе» с брестским писателем, журналистом, редактором журнала «Астрамечаўскі рукапіс», членом Союза писателей Беларуси Александром Михайловичем Волковичем. На встречу были приглашены активисты клуба “Собеседник” и учащиеся 10 “А” класса городского лицея.

Писатель начал своё выступление со чтения поэтических произведений: «Баллада о Родившей Сто Детенышей Голобрюхой Самке Оленьей», «Баллада о гиблой трассе», «Баллада о затерянной буровой» из книги «Алеся. Беловежские сны». 

Дадатковая інфармацыя

4 красавіка ў чытальнай зале Жабінкаўскай раённай бібліятэкі праведзена літаратурная сустрэча «Надзеямі жыве душа…» з нагоды 75-годдзя з дня нараджэння мясцовага паэта Івана Сяргеевіча Арабейкі для вучняў 11 “А” СШ №1 г.Жабінка  і аматараў творчасці знакамітага паэта.  

Прыемна адзначыць, што на юбілейную сустрэчу прыехалі госці з Брэста, сябры Івана Сяргеевіча: Уладзімір Уладзіміравіч Барысюк - былы выкладчык Брэсцкага педуніверсітэта; паэтка Ярына Дашына, cябра Саюза беларускіх пісьменнікаў; Расціслаў Мацвеевіч Бензярук — журналіст, пісьменнік, перакладчык і паэт; Анатоль Расціслававіч Бензярук — гісторык, пісьменнік, журналіст; сябар дзяцінства Аляксей Раманавіч Дошчык. 

Дадатковая інфармацыя

31 сакавіка ў Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Янішчыц адбылося пасяджэнне клуба літаратараў Піншчыны “Пінчукі” “Клуб собирает друзей”, прысвечанае гадавіне яго стварэння.

Супрацоўнікі бібліятэкі, уладальнікі дыплома другой ступені за тэатралізацыю вершаванага твора Я. Коласа “Зяць” раённага агляда-конкурса на лепшае тэатралізаванае мерапрыемства “Нас слова паэта да творчасці кліча”, прадставілі сваю тэатралізацыю.

Дадатковая інфармацыя

17 сакавіка ў Бярозаўскай дзіцячай бібліятэцы адбылося паседжанне клуба юных аматараў паэзіі "Ступені" з літаратурным падарожжам "Маладыя для маладых".

Навучэнцы 6 "А" СШ № 3 знаёміліся з пісьменнікамі і паэтамі Беларусі і Расіі: Наталляй Волкавай, Артурам Гіваргізавым і іх вершамі; з Мікалаем Самарскім і яго кнігамі "На качелях между холмами", "Радуга для друга", "Формула добра, з Алегам Пячэрнікавым — самым юным паэтам у Саюзе пісьменнікаў Расіі, які піша вершы з шасцігадовага ўзросту. Зараз яму 12 гадоў і ён мае ўжо тры зборніка вершаў. 

Дадатковая інфармацыя

Старонка 28 з 52