Фільтраваць
Рэгіён

Навіны

17 сакавіка ў Бярозаўскай дзіцячай бібліятэцы адбылася мультымедыявандроўка-знаёмства “Бярозаўскія пісьменнікі–дзецям”. Вучні 4 «А» класа СШ № 1 вандравалі па старонках кніг пісьменнікаў-ураджэнцаў краю і тых, хто вучыўся і працаваў на Бярозаўшчыне – Ніны Мацяш, Раісы Баравіковай, Зінаіды Дудзюк.

Дадатковая інфармацыя

Аўторак, 15 Сакавік 2016 16:19

Паэзія – цудоўная краіна

15 сакавіка ў Бярозаўскай дзіцячай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча паэткі-аматара Марыі Стэфанавай з чытачамі сярэдняга школьнага ўзросту “Поэзия – чудесная страна”. Марыя Сяргееўна працуе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў адной са школ г. Бярозы, дзе вядзе гурток юнага карэспандэнта. Яе паэтычныя творы можна  сустрэць на старонках літаратурнай «Крыніцы» раённай газеты «Маяк».

Дадатковая інфармацыя

Аўторак, 15 Сакавік 2016 16:14

“Кнігі – крылы для дзяцей”

Насычаны цікавымі мерапрыемствамі Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі ў Бярозаўскай дзіцячай бібліятэцы запомніўся юным чытачам сустрэчай з цікавым чалавекам – пісьменнікам-краязнаўцам Анатолем Бензеруком, які жыве і працуе журналістам у г. Жабінка. Чытачам вядомы яго кнігі па гісторыі Беларусі і Брэстчыны. У кнізе «Свята для сэрца» ёсць глава і аб Бярозаўскім кляштары картузіянцаў. Аўтар піша і размаўляе з чытацкай аўдыторыяй на роднай беларускай мове.

Дадатковая інфармацыя

11 сакавіка 2016 г. у Камянецкай РБС адбылася творчая вечарына маладой пісьменніцы, ураджэнкі г. Камянец Наталлі Кухліч «Сказочный мир Натальи Кухлич».

Н. Кухлич скончыла факультэт нямецкай мовы МДЛУ, працавала выкладчыкам у Высокаўскім сельскагаспадарчым каледжы і Брэсцкім тэхнічным універсітэце. Зараз з’яўляецца супрацоўнікам цэнтра трансферу тэхналогій БрДТУ.

Пісьменніца распавяла пра сябе, пра гісторыю напісання асобных твораў, прачытала некалькі казак для ўдзельнікаў мерапрыемства, дзяцей 3-х класаў СШ № 1. Напрыканцы сустрэчы аўтарка падарыла бібліятэцы калектыўны зборнік прозы і паэзіі «ЛітАўра», у якім надрукаваны дзве яе казкі.

 

Дадатковая інфармацыя

26 лютага 2016 г. на вытворчым участку Івацэвіцкага РА супрацоўнікі Івацэвіцкай ЦРБ імя П. Пестрака правялі культурна-пазнавальнае мерапрыемства для інвалідаў па зроку, на якім распавялі пра гісторыю пчалярства, розныя віды пчол, пра гаючыя ўласцівасці мёду.

Прыемным сюрпрызам для прысутных стаў мядовы пачастунак ад работнікаў бібліятэкі: мядовы пірог, цукеркі «Шалёная пчолка» і дэгустацыя мёду. Усе госці з задавальненнем удзельнічалі ў прапанаваных конкурсах і віктарынах. Гаючая сіла мёду, вядомая яшчэ з незапамятных часоў, дапамагае і цяпер пазбавіцца ад шматлікіх хвароб. Акрамя таго, ужыванне мёду ў строга прадуманай дазіроўцы – выдатная прафілактыка розных захворванняў і спосаб амаладжэння арганізма.  На мерапрыемстве гучалі «пчаліныя» прыпеўкі, загадкі і прыказкі аб пчолах

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Старонка 24 з 44