Фільтраваць
Рэгіён

Навіны

12 сакавіка ў Маравільскай сельскай бібліятэцы Бярозаўскага раёна сумесна з настаяцелем храма Святой Роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ў аг. Сігневічы іерэем Аляксеем Асіпчуком  было праведзена свята Праваслаўнай кнігі “Когда с тобою истина о вечном говорит”.

Дадатковая інфармацыя

24 лютага ў чытальнай зале Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Яўгеніі Янішчыц адбылася прэзентацыя кнігі нашай зямлячкі, паэтэсы Алены Ігнацюк “Будзе ўсё наадварот”. 

Яе першыя, як лічыць сама паэтка, сур’ёзныя творы - цыкл вершаў “Прайсці праз дождж разам з Вамі…” былі апублікаваны ў газеце “Народная трыбуна” у 1993  годзе. Таксама Алена Ігнацюк — аўтар паэтычных кніжак “Нота ля” і “Летаргія”, шэрагу артыкулаў у часопісах “Роднае слова” і “Маладосць”, яе вершы друкаваліся ў тыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, у альманахах “Дзень паэзіі” і “Жырандоля” і многіх іншых.

Дадатковая інфармацыя

7 лютага ў Пінскай ЦГБ прайшоў урок краязнаўства “Майстар архітэктурнага пейзажу”, прысвечаны 210-годдзю з дня нараджэння  нашага знакамітага земляка Напалеона Орды – мастака, кампазітара, музыканта, педагога. Падчас сустрэчы старшакласнікі СШ №10 г. Пінска  праглядзелі відэасюжэты пра Напалеона Орду, пазнаёміліся з кніжнай выставай, пагарталі альбомы з малюнкамі мастака і паслухалі музыку, якую напісаў творца. Госцем мерапрыества быў мясцовы краязнавец, карэспандэнт газеты “Пінскі веснік” В. Л. Ільянкоў. Вячаслаў Леанідавіч падзяліўся рэдкімі звесткамі, фотаздымкамі і іншымі матэрыяламі з асабістага архіву. З цікавасцю слухалі школьнікі яго аповед пра гравюры, прысвечаныя Пінску, радаслоўную сям’і нашчадкаў славутага земляка, якія і ў наш час наведваюць Пінск. Слухачы даведаліся аб тым, што ў іх родным горадзе нейкі час у палацы Бутрымовіча жыў Напалеон Орда, унук Матэўша Бутрымовіча. Выступоўцы заклікалі ганарыцца земляком, вядомым далёка за межамі Беларусі і шанаваць яго жывапісныя і музычныя творы, якія засталіся нам ў спадчыну.

Дадатковая інфармацыя

Пятніца, 10 Люты 2017 15:05

Ёсць у горадзе вуліцы герояў

6 лютага ў Бярозаўскую дзіцячую бібліятэку на гадзіну гісторыі "Ёсць у горадзе вуліцы герояў”, прымеркаваную да  540-годдзя з дня заснавання горада Бяроза, былі запрошаны вучні 6 "Д" класса сярэдняй школы №3.

Школьнікі зрабілі невялікі экскурс у гісторыю вуліц роднага горада. Яны даведаліся, што вуліца Леніна да 1939 года насіла імя Тадэвуша Касцюшкі, вуліца Кастрычніцкая была Татарскай, вуліца Савецкая — Здзітаўская, а адна з найстарэйшых вуліц горада — вуліца Пушкіна — была Кляштарнай. А ўсяго ў Бярозе таго часу налічвалася крыху больш за дваццаць вуліц і завулкаў.

 

Дадатковая інфармацыя

9 верасня ў зале галіновай літаратуры  ЦГБ імя В. Таўлая адбыўся вечар-успамін «І будзе памяць берагчы тваё імя…», прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння паэта, празаіка, мастака Венанцыя Бутрыма. Студэнты БарДУ, родныя і блізкія юбіляра, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі сталі ўдзельнікамі сустрэчы ў бібліятэцы, праграма якой складалася з наступных раздзелаў: уступнага слова «Спявайце ж мне верасы», жыцця і творчасці пісьменніка «Дзён маіх лепшыя дні…», электроннай прэзентацыі «Мой ты верасень», літаратурнай старонкі «Можа слоў і збяру, каб злажыць…», кніжнай выстаўкі «Фарбы таленту», тэатральнай замалёўкі «Карчма. Дажынкі» паводле ўрыўка з паэмы «Ліра і Горан», мастацкага калейдаскопа «І фарбы, і колер» аб карцінах В. Бутрыма, слова пра сябра «Паэт. Мастак. Асоба». Перад прысутнымі з паэтычнымі творамі «Высокае неба паэзіі» выступілі пераможцы конкурсу дэкламатараў вершаў В. Бутрыма, які праводзіўся ў школах горада.

 

7 кастрычніка ў ЦГБ імя В. Таўлая прайшла прэзентацыя творчых работ дзіцячай студыі дэкаратыўнага мастацтва «Монпансье». Праграма сустрэчы складалася з уступнага слова «Лето – прекрасное время для творчества», кніжнай выставы «Книги о творчестве», прэзентацыі творчых работ «Монпансье, паэтычнай замалёўкі «Конфетки монпансье – вкус детства!», віншаванняў і ўручэння грамат «Дебют юного художника».

 

14 кастрычніка ў сектары літаратуры на замежных мовах ЦГБ імя В. П. Таўлая працавала фотасушка «Экологический креатив». На гэтым мерапрыемстве былі падведзены вынікі фотамарафона «Креатив для окружающей среды», які праходзіў у рамках Тыдняў Германіі ў Беларусі 24 верасня. Удзельнікаў марафона віталі ўступным словам «Экология города» заг. сектара Н. А. Станкевіч і лектар фонда імя Р. Боша Таня Бальдрайх. Прайшло галасаванне гледачоў «Взгляд» і ўзнагароджванне пераможцаў «Подарки в студию!». Дапоўнілі ўзнагароды музычны дывертысмент «John & Katja» і імправізацыя «Город-экология-библиотека» слэм-аўтара з Германіі Тобіяса Кунцэ.

 

Літаратурна-музычны вечар «Мелодия в душе моей звучит», прымеркаваны да 70-годдзя паэтэсы і барда Ірыны Мезенцавай-Здановіч, адбыўся 21 кастрычніка ў зале галіновай літаратуры (краязнаўства) ЦГБ імя В. П. Таўлая. Праграма вечарыны складалася з уступнага слова «Быть понятной для всех», творчага калейдаскопа «Мелодия в душе моей звучит», электроннай прэзентацыі «Жизнь. Женщина. Творчество», кніжнай выстаўкі «Песня моей души», літаратурнага слова «Строки любви и добра», паэзіі ў музыцы на словы І. Мезенцавай-Здановіч «Рифмы и песни» ў выкананні вакальнай групы «Світанак», вакальнай групы ДК п. Мір, выканаўцаў Т. Здановіч, Л. Шабанавай, Н. Будзейка, З. Лушчык, В. Пазнякевіча, Р. Скіпар, І. Мезенцавай-Здановіч.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Старонка 29 з 52