20 ліпеня 2022 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Сяргея Мікалаевіча Чаранкевіча (1942), вучонага ў галіне біяфізікі клеткі, клетачнай інжынерыі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2002)
Сяргей Мікалаевіч Чаранкевіч нарадзіўся 20 ліпеня 1942 г. у в. Палянічыцы Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1959 г. скончыў Сталовіцкую сярэднюю школу Баранавіцкага раёна. Паступіў на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў у 1964 г.
2 студзеня 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Антона Рыгоравіча Навумаўца (1936), доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Украіны (1997)
Антон Рыгоравіч Навумавец нарадзіўся 2 студзеня 1936 г. у в. Рудск Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). У 1945–1952 гг. вучыўся ў Іванаўскай сярэдняй школе. Паступіў на радыёфізічны факультэт Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў з адзнакай у 1957 г. Тады ж пачаў працаваць у Інстытуце фізікі Акадэміі навук Украінскай ССР.
6 жніўня 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Пятра Аляксандравіча Віцязя (1936), вучонага ў галіне распрацоўкі новых матэрыялаў і тэхналогій, акадэміка, арганизатара навукі
Пётр Аляксандравіч Віцязь нарадзіўся 6 жніўня 1936 г. на хутары вёскі Блудзень Палескага ваяводства (цяпер Першамайская Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай сялянскай сям’і, дзе выхоўвалася сямёра дзяцей. Бацькі мелі 10 гектараў зямлі і вялі практычна натуральную гаспадарку, дзеці з малых гадоў дапамагалі старэйшым — працавалі ў полі, пасвілі кароў. Бацька, Аляксандр Адамавіч, меў два класы адукацыі, маці, Соф’я Канстанцінаўна, cкончыла чатыры класы гімназіі, але яны зрабілі ўсё магчымае, каб усе дзеці атрымалі вышэйшую адукацыю.
26 студзеня 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Мікалаевіча Меярэвіча (1936–2018), гаспадарчага дзеяча, заслужанага будаўніка Расійскай Федэрацыі, ганаровага грамадзяніна г. Разані
Канстанцін Мікалаевіч Меярэвіч нарадзіўся 26 студзеня 1936 г. у г. Кобрыне Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці). Рана страціў маці, выхоўвала яго радня. У школе вучыўся на «выдатна», скончыў СШ № 2 г. Кобрына з медалём.
19 верасня 2021 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Іванавіча Ханчука (1951), геолага, акадэміка Расійскай акадэміі навук
Аляксандр Іванавіч Ханчук нарадзіўся 19 верасня 1951 г. у г. Маларыце Брэсцкай вобласці. Скончыў з адзнакай геалагічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1976) і быў накіраваны на Далёкі Усход, дзе праходзіў пераддыпломную практыку.
22 снежня 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Дзмітрыевіча Юшчука (1940), доктара медыцынскіх навук, акадэміка Расійскай акадэміі медыцынскіх навук
Мікалай Дзмітрыевіч Юшчук нарадзіўся 22 снежня 1940 г. у вёсцы Авады Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і сельскіх працаўнікоў Вольгі Ільінічны і Дзмітрыя Данілавіча. Вучыўся ў Гайкоўскай пачатковай школе. Першы клас хлопчык закончыў лепш за ўсіх, настаўнікі часта ставілі ў прыклад заўсёды акуратнага і працавітага вучня.