Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Аркестры

Валерый Барысавіч Коваль нарадзіўся 24 красавіка 1951 г. у г. Бабруйску Магілёўскай вобласці. Бацька ў маладосці іграў на кларнеце, дзядзя — на гармоні, маці добра спявала, але спецыяльнай музычнай адукацыі яны не мелі. У чацвёртым класе Валера Коваль прыйшоў у школьны духавы аркестр, з таго часу яго лёс стаў звязаны з музыкай.

Заслужаны аматарскі аркестр рускіх народных інструментаў Брэсцкага музычнага каледжа імя Р. Шырмы — адзін з найстарэйшых творчых калектываў сярэдніх навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. Быў створаны ў 1950 г. пры Брэсцкім музычным вучылішчы, напачатку па складзе быў падобны хутчэй на ансамбль. Яго стваральнік і першы кіраўнік — выкладчык Міхаіл Рыгоравіч Солапаў.

Аляксандр Аляксандравіч Мартыненка нарадзіўся 21 мая 1939 г. у Мінску. З дзяцінства захапляўся музыкай, у музычнай школе не вучыўся, але актыўна займаўся ў мастацкай самадзейнасці. У 10-м класе быў адным з арганізатараў вучнёўскага аркестра і абраны яго кіраўніком. Пасля школы паступаў у лётнае вучылішча, але няўдала, пайшоў працаваць. Праз год паступіў у Мінскае музычнае вучылішча.

У Брэсце да пачатку 1990-х гадоў склалася шырокая музычная аўдыторыя, грамадскасць горада цікавілася класічнай і сучаснай музыкай, ведала яе і любіла. У 1992 г. было арганізавана Брэсцкае музычнае таварыства. Абласная філармонія, створаная ў 1986 г., арганізоўвала канцэрты музычных калектываў і асобных выканаўцаў, мела свае творчыя ансамблі. Плённа працавала музычнае вучылішча, у якім з 1951 г. дзейнічае сімфанічны аркестр (у 1994 г. аркестру прысвоена званне народнага).

Брэсцкая абласная філармонія заснавана 6 жніўня 1986 года на базе гастрольна-канцэртнага аддзялення Беларускай дзяржаўнай філармоніі па Брэсцкай вобласці. Асноўнымі задачамі філармоніі з’яўляюцца: прапаганда лепшых дасягненняў беларускай і сусветнай музычнай культуры, накіраваная на павышэнне маральнага і культурнага ўзроўню слухачоў, на эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення. Стварэнне высокамастацкіх канцэртных праграм, правядзенне фестываляў, конкурсаў, спецыяльных мерапрыемстваў, арганізацыя артыстычнага абмену з канцэртнымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь і замежнымі фірмамі.