Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Ваенкаматы

Гісторыя Кобрынскага раённага ваеннага камісарыята пачынаецца з 18 ліпеня 1944 г. На аснове загаду камандуючага Беларускай ваеннай акругай № 0347 і дырэктывы Брэсцкага абласнога ваеннага камісарыята быў сфарміраваны Кобрынскі раённы ваенны камісарыят. Супрацоўнікі ваенкамата адразу прыступілі да наладжвання воінскага ўліку і пошуку рэсурсаў для папаўнення франтавых часцей, уносілі свой уклад у Вялікую Перамогу.

Да Вялікай Айчыннай вайны ў Маларыце Брэсцкай вобласці існаваў орган ваеннага кіравання, аднак дакументальнага пацверджання гэтаму факту не знайшлося.Брэсцкі абласны ваенны камісарыят быў сфарміраваны па загаду Народнага камісара абароны СССР ад 12 сакавіка 1940 г.

Пасля ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад БССР паўстала пытанне аб улікова-прызыўной і мабілізацыйнай рабоце на новых тэрыторыях. Па загадзе Народнага камісарыята абароны СССР ад 12 сакавіка 1940 г. быў створаны Брэсцкі абласны ваенны камісарыят. Яго першым ваенкамам 10 красавіка назначаны маёр Міхаіл Якаўлевіч Стафееў (1903–1941), які прыклаў шмат намаганняў для стварэння і наладжвання сістэмы работы органаў мясцовага ваеннага ўпраўлення вобласці.