2024 г. — 75 гадоў з пачатку работы ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» (1949), буйнога вытворцы пладова-агароднінных кансерваў
Ляхавіцкая раённая газета «Савецкі патрыёт» 31 жніўня 1947 г. паведаміла аб пачатку будаўніцтва кансервавага завода: «Ляхавіцкі райпрамкамбінат распачаў будаўніцтва кансервавага завода. Зараз ідзе нарыхтоўка пяску і гліны для ўнутранай аддзелкі будынкаў, прызначаных пад завод.
Днямі пачалася ўкладка шчэбня пад бетонную падлогу. Робіцца фундамент пад паравы кацёл, адрываецца катлаван пад ляднік. Завод намечана пусціць у гэтым годзе. Ён будзе выпускаць 4 мільёны банак кансерваў у год».
1 ліпеня 2023 г. — 50 гадоў з дня ўводу ў строй ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі» ў в. Тухавічы (Ляхавіцкі р-н; 1973), вядучага прадпрыемства тарфяной галіны
Гісторыя торфабрыкетнага завода «Ляхавіцкі» пачалася з распрацоўкі размешчанага ў адносна блізкіх ваколіцах вёскі Тухавічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці тарфянога масіву «Выганашчанскі». Сюды ў 1968 г. прыехалі геолагі і ўстанавілі шчыт з надпісам «Тут будзе пабудаваны торфабрыкетны завод». Пастановай Савета Міністраў № 937 ад 30 жніўня 1968 г. заснаваны торфабрыкетны завод «Ляхавіцкі».
Завод пачалі будаваць у 1969 г., а закончылі — у 1973-м. Размешчаны на поўдзень ад Тухавіч. Першыя тры гады існавання прадпрыемства прадукцыяй быў так званы фрэзерны торф, больш вядомы, як тарфяная крошка. Ішоў ён у асноўным на патрэбы сельскай гаспадаркі: у якасці ўгнаенняў, для падсцілкі жывёлы. Паралельна ішло будаўніцтва цэха па выпуску паліўных брыкетаў, сыравінай для якіх і з’яўляецца фрэзторф. Першы брыкет з кулярын новапабудованага завода сышоў 1 ліпеня 1973 г.
7 ліпеня 2023г. — 45 гадоў з дня стварэння ЗАТ «Ляхавіцкі завод «Металапластмас» (1978)
На прамысловай карце Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці 7 ліпеня 1978 г. з’явілася новае прадпрыемства — «Вопытны завод металічнай тары», якое было створана на базе тарнага завода. Першая прадукцыя — бляшанкі, якія выкарыстоўваліся для ўпакоўкі і захоўвання сушанай бульбы для маракоў далёкага плавання.
Пазней сталі выпускаць покрыўкі для шклатары. 25 млн. штук у год — лічылася вельмі добрым вытворчым паказчыкам. У 1982 г. на заводзе асвоена перапрацоўка поліэтылену высокага ціску і наладжана вытворчасць поліэтыленавых коркаў. У 1984 г. асвоены выпуск палімерных скрынак для бутэлек.
26 чэрвеня 2016 г. – 75 гадоў з часу стварэння (1941) ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод», вядучага прадпрыемства абароннага сектара эканомікі Рэспублікі Беларусь, якое ажыццяўляе рамонт і мадэрнізацыю авіяцыйнай тэхнікі
Гісторыя Баранавіцкага ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод» пачынаецца літаральна з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны. На працягу 23 чэрвеня–23 ліпеня 1941 года ў складзе 8-й Паветранай арміі ў г. Харкаў (Украіна) былі сфарміраваны 38-я рухомыя авіяцыйна-рамонтныя чыгуначныя майстэрні (вайсковая частка 21951). Майстэрні, перамяшчаючыся па чыгунцы, павінны былі базіравацца паблізу лініі фронта, каб аператыўна рамантаваць пашкоджаную ў баях авіятэхніку. Але з-за адсутнасці неабходнага рухомага саставу (за выключэннем трох вагонаў) 1 жніўня 1941 года яны, згодна загаду штаба Ваенна-паветранных сіл Паўднёва-Заходняй ваеннай акругі, былі перададзены 257-м стацыянарным авіяцыйным майстэрням. У іх складзе 1 кастрычніка 1941 года майстэрні былі эвакуіраваны ў г. Урупінск Сталінградскай вобласці. Пасля прыбыцця на месца дыслакацыі яны размясціліся на тэрыторыі дзяржаўных стайняў, якія аператыўна былі пераабсталяваны пад вытворчыя памяшканні і цэхі.
2016 г. – 70 гадоў з часу стварэння (1946) Баранавіцкага завода станкапрылад, спецыялізаванага прадпрыемства па выпуску тэхналагічнай аснасткі для металарэзных станкоў
Баранавіцкі завод станкапрылад – спецыялізаванае прадпрыемства па вытворчасці тэхналагічнай аснасткі для металарэзных станкоў. Пачынаўся завод з маленькай арцелі «Чырвоны металіст», створанай у красавіку 1946 года. Невялікі калектыў арцелі выпускаў простыя вырабы, а таксама аказваў бытавыя паслугі ў шырокім асартыменце: вырабляў галошы, цвікі, металічныя ложкі, зараджаў акумулятарныя батарэі, рамантаваў прымусы, ровары, пішучыя машынкі і інш. У 1951 годзе арцель набыла першы такарны станок.
2015 г. – 75 гадоў з пачатку работы (1940) адкрытага акцыянернага таварыства “Гідрасельмаш” (Пінск)
Адкрытае акцыянернае таварыства “Гідрасельмаш”, бярэ пачатак ад міжраённай майстэрні капітальнага рамонту, створанай ў г. Пінску Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў 1940 годзе. Тут рамантавалі аўтатранспартныя рухавікі і абсталяванне сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. У час Вялікай Айчыннай вайны майстрэні не дзейнічалі, аднавілі сваю працу пасля вайны.
1 студзеня 2015 г. – 55 гадоў з часу стварэння (1960) ААТ «Брэстсельмаш», створанага на базе Брэсцкага рамонтна-механічнага завода
Гісторыя завода “Брэстсельмаш” пачалася ў пасляваенным 1946 годзе, калі ў г. Брэсце на базе цэнтральнай рамонтнай майстэрні загадам Генштаба УС СССР 6 мая 1946 года была сфарміравана воінская частка № 32046. Гэта была рамонтна-механічная майстэрня, якая выпускала прадукцыю мірнага прызначэння, напрыклад, рэзервуары альбо балконную агароджу. Асартымент і колькасць прадукцыі пастаянна ўзрасталі: цеплагенератары, гарэлкі, воданагравальнікі, печы для ацяплення дамоў і вытворчых памяшканняў.
9 жніўня 2014 г. – 70 гадоў з часу стварэння (1944) ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод», аднаго з вядучых вытворцаў аўтакампанентаў для грузавой і аўтобуснай тэхнікі
ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод» – адзін з вядучых вытворцаў аўтакампанентаў для грузавой і аўтобуснай тэхнікі ў СНД.
14 сакавіка 2014 г. – 40 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю (1974) Баранавіцкага завода аўтаматычных ліній, рэспубліканскага ўнітарнага прамысловага прадпрыемства Беларускай чыгункі
Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній – адзін з буйнейшых станкабудаўнічых заводаў СНД і Еўропы.
23 снежня 2013г. – 50 гадоў з пачатку дзейнасці (1963) Жабінкаўскага цукровага завода
У 1959 годзе ўрад БCCP зацвердзіў эканамічнае абгрунтаванне будаўніцтва Жабінкаўскага цукровага завода.