Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Малоткавічы

Наталля Уладзіміраўна Прыступа нарадзілася 12 красавіка 1959 г. у в. Малоткавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. З дзяцінства была інвалідам, не магла рухацца самастойна, рухомымі былі толькі вочы і тры пальцы правай рукі. Сярэднюю адукацыю атрымала ў Рэчыцкай спецыяльнай школе-інтэрнаце, пасля чаго вярнулася дадому. У розныя гады жыла ў Пінску.

Маці, Аляксандра Рыгораўна Прыступа, родам з Гомельшчыны, скончыла фінансавы тэхнікум, працавала інспектарам у фінаддзеле, з-за хворай дачкі пакінула працу. Вяла вялікую прысядзібную гаспадарку, а яшчэ шыла, вязала і вышывала. Самаахвярная жанчына, дзякуючы якой Наталля рэалізавалася як чалавек і паэтэса. Бязмерная мацярынская любоў падняла бездапаможнае птушаня на такую вышыню, якая не пад сілу многім здаровым, парыць у паднябессі. Дачка бачыла ў маці талент адчуваць чалавека, слухаць яго і сама гэтаму вучылася.

Валерый Раманавіч Грудавік нарадзіўся 21 мая 1952 г. у в. Малоткавічы Пінскага раёна. Скончыў СШ № 1 г. Іванава (1969), Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» (1974). Працоўную дзейнасць пачаў у 1974 г. майстрам будаўнічага ўпраўлення № 193 будаўнічага трэста № 22 г. Бабруйска.

Валянціна Міхайлаўна Коўтун (па мужу Новік) нарадзілася 6 красавіка 1946 г. у вёсцы Дземяхі Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Усё дзяцінства і юнацтва прайшлі на Піншчыне Брэсцкай вобласці. Сем класаў скончыла ў Сушыцкай сярэдняй школе, а пасля пераводу бацькоў на працу ў Жабчыцкую пачатковую школу вучылася ў Малоткавіцкай СШ.