2024 г. — 85 гадоў з часу стварэння Маларыцкага раённага аддзела ўнутраных спраў (1939)
Маларыцкі раённы аддзел унутраных спраў бярэ адлік з кастрычніка 1939 г. Тады з ліку мясцовага насельніцтва было створана раённае аддзяленне міліцыі. У яго функцыі ўваходзіла барацьба з крымінальнай злачыннасцю, крадзяжамі, нацыяналістычным падполлем.
1 снежня 2022 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Сцяпанавіча Маргаўчука (1952), спартсмена, педагога, ветэрана органаў унутраных спраў
Сцяпан Сцяпанавіч Маргаўчук нарадзіўся 1 снежня 1952 г. ў в. Кляшчы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сям'і. Бацька быў інвалідам, працаваў на торфапрадпрыемстве ў в. Трудавая, а маці – паляводам у калгасе «Шлях да камунізма». Дзеці дапамагалі бацькам па гаспадарцы, бегалі ў лес у грыбы і чарніцы.
15 студзеня 2022 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Валерыя Паўлавіча Асташонка (1922–1980), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёра міліцыі
Валерый Паўлавіч Асташонак нарадзіўся 15 студзеня 1922 г. у в. Слабада Сіроцінскага (з 1961 г. Шумілінскага) раёна Віцебскай вобласці. У школе яму найлепш давалася гісторыя, збіраўся ў 1941 г. паступаць на гістфак педагагічнага інстытута, але перашкодзіла вайна.
2021 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Макаравіча Шаўчука (1911–1994), удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
Міхаіл Макаравіч Шаўчук нарадзіўся ў 1911 г. у вёсцы Вялікія Якаўчыцы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці).Бацька Макарый Давідавіч, малазямельны селянін, наймаўся ў парабкі; маці заўчасна памерла ў 1917 г. У сям’і было чацвёра сыноў — Зіновій, Васіль, Міхаіл, Павел — і дачка Ганна. Старэйшыя браты рана з’ехалі з вёскі ў пошуках заробку, сувязь з імі была страчана; з 1920 г. нічога невядома пра сястру Ганну. У час Вялікай Айчыннай вайны, у 1942 г., Паўла расстралялі немцы.
30 ліпеня 2020 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Івана Андрэевіча Жытко (1930–2013), пісьменніка-гумарыста
Іван Андрэевіч Жытко нарадзіўся 30 ліпеня 1930 г. у вёсцы Гукова Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У дзяцінстве Івану давялося пабачыць жахі Вялікай Айчыннай вайны, пакінуць у памяці і перажыць пасляваенныя неспакойныя гады.
8 красавіка 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Дзмітрыевіча Удовікава (1950), генерал-маёра міліцыі
Міхаіл Дзмітрыевіч Удовікаў нарадзіўся 8 красавіка 1950 г. у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці. Бацька, Дзмітрый Карпавіч, і маці, Соф’я Маркаўна, былыя партызаны, выхоўвалі сына ў патрыятычным духу. Школьнікам Міхаіл актыўна займаўся спортам, у юнацтве быў чэмпіёнам СССР па веласпорце, атрымаў званне майстра спорту СССР па веласіпедным спорце.