2026 г. — 115 гадоў з часу пабудовы царквы Раства Прасвятой Багародзіцы ў в. Павіцце (Кобрынскі р-н; 1911), помніка народнага драўлянага дойлідства
Вёска Павіцце (або Повіць) Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці мае багатую гісторыю, адлічвае сваё існаванне ад ХVI ст. Першае згадванне ў пісьмовых крыніцах — 25 жніўня 1546 г., сяло Паветцы Палескага ключа Ратненскага павета Каралеўства Польскага. Першая царква тут упершыню ўзгадваецца ў 1655 г.
2026 г. — 255 гадоў з часу асвячэння Свята-Мікалаеўскай царквы в. Вяжное (Пружанскі р-н; 1771), помніка драўлянага народнага дойлідства
У паўднёва-ўсходняй частцы в. Вяжное Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці размяшчаецца Свята-Мікалаеўская царква. Як падаецца ў гістарычнай літаратуры, царква пабудавана да 1791 г. або ў 1799 г. Гэтыя звесткі пацвярджаюцца навуковымі крыніцамі: уніяцкая парафія з царквой у Вяжным адзначана да 1772 г., а ў дакументах, якія раней захоўваліся ў храме, датай яго будаўніцтва называўся 1771 г. Апошняя дата пацвердзілася архіўнымі звесткамі, расшуканымі манашкамі Брэсцкага манастыра Нараджэння Багародзіцы.
2026 г. — 210 гадоў з часу пабудовы храма святога архангела Міхаіла ў в. Такары (Камянецкі р-н; 1816), помніка драўлянага народнага дойлідства
Першая царква ў Такарах была пабудавана ў 1528 г. Паводле запісу з Актавай кнігі Берасцейскага ваяводства за 1584–1592 гг.: 24 красавіка 1592 г. уладальнікі Такароўскага маёнтка падарылі храму зямлю. З дароўнага запісу вынікае, што царква ў Такарах праваслаўная, старадаўняя. Чарговую святыню ў Такарах узвялі ў 1782 г., і гэтая царква не захавалася.
2026 г. — 260 гадоў з часу пабудовы царквы святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца ў в. Валавель (Драгічынскі р-н; 1766), помніка народнага драўлянага дойлідства
Валавель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці вядомы з ХVI ст. Да 1519 г. было паселішчам у Кобрынскім княстве. Упамінаецца ў 1546 г. у апісанні мяжы Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Польскай як сяло ў Кобрынскім павеце, з’яўлялася ўласнасцю памешчыка Гаўрылы Мархоткі. У 1858 г. — сяло і цэнтр сельскай грамады і воласці ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні, у складзе маёнтка Закозель Калікста Ажэшкі. У 1921–1939 гг. у складзе Польшчы, вёска і цэнтр гміны ў Драгічынскім павеце Палескага ваяводства. 3 15 студзеня 1940 г. у Драгічынскім раёне, адразу цэнтр сельсавета. У 1954 г. — у Літоўскім сельсавеце, а з 1995 г. — у Закозельскім.
2025 г. — 285 гадоў з часу пабудовы царквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў аг. Дзеткавічы (Драгічынскі р-н; 1740), помніка народнага драўлянага дойлідства
Дзеткавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці вядомы з ХV ст. як сяленне Дзедкавічы ў Берасцейскім павеце Трокскага, а з 1566 г. Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Сяленне з’яўлялася шляхецкай уласнасцю і спачатку належала роду Ельцоў, потым Рушчыц, затым Радавіцкіх. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дзеткавічы знаходзіліся ў складзе Кобрынскага павета Расійскай імперыі (спачатку ў Слонімскай, з 1797 г. — Літоўскай, з 1801 г. — Гродзенскай губерніі). У 1921—1939 гг. сяленне знаходзілася ў складзе Зёлаўскай гміны Кобрынскага павета Палескага ваяводства (Польшча), а з 1940 г. — у Антопальскім раёне (з 1959 г. — Драгічынскі) Брэсцкай вобласці.
2026 г. — 320 гадоў з часу разбурэння замка князёў Вішнявецкіх на р. Ясельдзе шведскім войскам Карла XII (в. Жабер Драгічынскага р-на; 1706)
2026 г. — 320 гадоў з часу разбурэння замка князёў Вішнявецкіх на р. Ясельдзе шведскім войскам Карла XII (в. Жабер Драгічынскага р-на; 1706)
2025 г. — 245 гадоў з часу пабудовы царквы Архангела Міхаіла ў аг. Осаўцы (Драгічынскі р-н; 1780), помніка народнага драўлянага дойлідства
Осаўцы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці вядомы з першай паловы ХVII ст. як вёска Берасцейскага ваяводства. У Осаўцах вядома царква Святога Іаана Хрысціцеля, якая ў канцы XVI ст. уваходзіла ў Драгічынскую пратапопію Турава-Пінскай епархіі. У 1772 г. тут адзначана ўніяцкая парафія са святыняй, у адміністрацыйных адносінах прыналежная Пінскай уніяцкай дыяцэзіі.
2025 г. — 110 гадоў з часу пабудовы царквы Праабражэння Гасподняга ў аг. Брашэвічы (Драгічынскі р-н; 1915), помніка архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю
Брашэвічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці вядомы з першай паловы ХV ст. як вёска Кобрынскага княства. У першай палове XVII ст. грэка-каталіцкім Тараканскім манастыром тут была пабудавана ўніяцкая царква, пазней храм вядомы як касцёл. Яго выгляд нам вядомы з малюнка Напалеона Орды 1863 г.
2025 г. — 185 гадоў з часу пабудовы царквы Ануфрыя Вялікага ў в. Баршчэва (Камянецкі р-н; 1840), помніка мураванага дойлідства з элементамі класіцызму
Вёска Баршчэва Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці ўпершыню згадваецца ў XV ст. у дакументах караля Казіміра. Захаваліся звесткі, што фундуш на Баршчэўскую царкву ў 1686 г. зрабілі Сапегі. Гэтыя звесткі даюць магчымасць меркаваць, што мясцовую святыню пабудавалі ў час, блізкі да фундушовага. Паводле дакументальных звестак, у 1718 г. фундатарам Баршчэўскай царквы быў памешчык Станіслаў Хжаноўскі. У XIX ст. у вёсцы былі карчма, млыны, бровар, кузня і царква.
2025 г. — 180 гадоў з часу пачатку будавання царквы Святой Ганны ў в. Любішчыцы (Івацэвіцкі р-н; 1845), помніка архітэктуры з элементамі позняга класіцызму
Царква Святой Ганны в. Любішчыцы Івацэвіцкага раёна — унікальны помнік архітэктуры Беларусі. Храм захаваў сваю гістарычную і духоўную значнасць, з'яўляецца важным цэнтрам праваслаўнага жыцця рэгіёна. Яго маляўнічае размяшчэнне сярод беларускіх прастораў надае асаблівы шарм і робіць царкву прывабнай для турыстаў. Прыгожы будынак, акружаны старажытнымі дрэвамі, стварае атмасферу спакою і замірання.