27 лістапада 2024 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Мікалая Сцяпанавіча Цыкоўскага (1894–1984), жывапісца, графіка
Мікалай Сцяпанавіч Цыцкоўскі (псеўданім Цыкоўскі) нарадзіўся 27 лістапада 1894 г. у г. Пінску Мінскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і рыбака. Бацька заахвочваў захапленне сына маляваннем. У 1910–1914 гг. Мікалай вучыўся ў Віленскай малявальнай школе. У 1914–1918 гг. вучыўся ў Пензенскім мастацкім вучылішчы на аддзяленні жывапісу ў А. І. Штурмана, І. С. Гарушкіна-Саракапудава і М. Ф. Пятрова.
6 студзеня 2026 г. — 150 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Катовіча (1876–1934), інжынера-будаўніка, архітэктара
Мікалай Іванавіч Катовіч нарадзіўся 6 студзеня 1876 г. у Вільні ў сям’і протаіерэя Іаана Антонавіча Катовіча (1839–1911). Вучыўся ў Першай віленскай гімназіі. У 1894 г. паступіў у Пецярбургскі інстытут грамадзянскіх інжынераў, які скончыў у 1899 г. з дыпломам інжынера-будаўніка.
22 снежня 2025 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Байрачнага (1950), мастака, скульптара, кніжнага ілюстратара
Мікалай Іванавіч Байрачны нарадзіўся 22 снежня 1950 г. у Баку (Азербайджанская ССР). Вучыўся ў сярэдняй школе № 3 г. Пінска Брэсцкай вобласці, наведваў студыю выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам В. П. Пулхава пры гарадскім Доме піянераў. У 1976 г. скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «кераміка». Вучыўся ў М. Бяляева, Т. Паражняка.
2025 г. — 80 гадоў з часу першай згадкі пра Пінскую цэнтральную раённую бібліятэку імя Я. Янішчыц (1945)
Гісторыя Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Янішчыц пачалася ў далёкім 1945 г. На жаль, дакументаў, якія б пацвярджалі дату заснавання бібліятэкі, не захавалася. Упершыню раённая бібліятэка згадваецца ў рашэнні выканкама Пінскага раённага Савета дэпутатаў працоўных ад 26 мая 1945 г. «Аб выкананні мясцовага бюджэту Пінскага раёна за I квартал 1945 года» (філіял Дзяржархіва Брэсцкай вобласці ў г. Пінску, ф. 382, оп. 1, д. 6, л. 97).
2025 г. — 145 гадоў з часу заснавання ЗАТ «Холдынгавая кампанія “Пінскдрэў”» (1880), вядучага прадпрыемства па вытворчасці мэблі
У 1880 г. браты Лур'е, капіталісты аўстра-венгерскага паходжання, пабудавалі ў г. Пінску Мінскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) фабрыку па вырабу фанерных скрынь і шавецкіх шпілек. Праз дванаццаць гадоў фабрыка была перааснашчана для вытворчасці запалак.
2025 г. — 85 гадоў з часу перадачы трактара ХТЗ-15/30, першага ў Давыд-Гарадоцкім раёне, на машынна-трактарную станцыю (1940)
У г. Пінску ля музея Беларускага Палесся ўстаноўлены на пастамент трактар ХТЗ-15/30, які мае адметную гісторыю. Выраблены на Харкаўскім трактарным заводзе ў 1930-я гг. пад № 1126. Прызначаўся для работы на ворыве з двух- і трохкорпусным плугам, з навяснымі сельскагаспадарчымі прыладамі, прываду стацыянарных машын.
27 лютага 2024 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Сяргея Уладзіміравіча Дудко (1969–2000), ваеннага марака-падводніка
Сяргей Уладзіміравіч Дудко нарадзіўся 27 лютага 1969 г. у г. Севераморску Мурманскай вобласці ў сям’і ваеннаслужачых. Яго бацька, Уладзімір Сазонавіч Дудко (1946–1992), ураджэнец г. Пінска Брэсцкай вобласці, маёр. Маці, Сафія Пятроўна (Гладун), ураджэнка в. Невель Пінскага раёна, медыцынскі работнік. Да шасці гадоў Сяргей часта пражываў у г. Пінску і ў в. Невель.
25 кастрычніка 2025. — 90 гадоў з дня нараджэння Мікалая Рыгоравіча Казлоўскага (1935–2022), мастака
Мікалай Рыгоравіч Казлоўскі нарадзіўся 25 кастрычніка 1935 г. у г. Пінску. Яго бацька, Рыгор Іванавіч Казлоўскі, «за польскім часам» працаваў вартаўніком на лесапілцы, ахоўваў панскі лес на Міхайлаўскім возеры. Дзяцінства Мікалая прыпала на цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага аднаўлення. Закончыў сярэднюю школу № 3. Займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва Дома піянераў, а потым у Доме народнай творчасці.
2025 г. — 135 гадоў з часу выдання кнігі Дзмітрыя Булгакоўскага «Пинчуки» (1890), этнаграфічнага зборніка аб жыхарах Пінскага Палесся
Этнаграфічны зборнік «Пинчуки» быў выдадзены ў Санкт-Пецярбургу ў 1890 г. Аўтарам зборніка з’яўляецца праваслаўны свяшчэннік Дзмітрый Гаўрылавіч Булгакоўскі, які збіраў на Пінскім Палессі песні, загадкі, прыказкі, абрады, прыкметы, забабоны. У зборнік уключаны 257 песень, 210 загадак, 65 прыказак і прымавак, прыведзены шэраг абрадаў, прыкмет, павер’яў, а таксама погляды мясцовых жыхароў на замагільнае жыццё, слоўнік дыялектных слоў.
21 чэрвеня 2025 г. — 160 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Паўлавіча Краніхфельда (1865–1918), рускага літаратурнага крытыка, публіцыста
Уладзімір Паўлавіч Краніхфельд нарадзіўся 21 чэрвеня 1865 г. у г. Пінску Мінскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у шляхецкай сям'і. Па іншых звестках нарадзіўся ў Бельску-Падляскім, але з дзяцінства жыў у Пінску. Бацька — міравы суддзя Павел Іванавіч Краніхфельд. Старэйшы брат Уладзіміра — рэвалюцыянер-нарадаволец Віктар Паўлавіч Краніхфельд (1861–1922).