2021 г. — 195 гадоў з дня нараджэння Андрэя Міхайлавіча Кульчыцкага (1826–1888), дзеяча Рускай Праваслаўнай Царквы, епіскапа Туркестанскага, Кастрамскога і Галіцкага
АндрэйМіхайлавіч Кульчыцкі нарадзіўся ў 1826 г. у вёсцы Камень-Шляхецкі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер в. Акцябр Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і святара. Атрымаў імя Андрэй у гонар святога апостала Андрэя Першазванага.
10 ліпеня 2019 г. — 125 гадоў з дня асвячэння Свята-Уладзімірскай царквы ў в. Чыжэўшчына (Жабінкаўскі р-н; 1894), помніка архітэктуры неарускага стылю
У вёсцы Крупчыцы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер в. Чыжэўшчына Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) 9 верасня 1882 г. здарыўся вялікі пажар, у якім згарэла і драўляная Аляксандра-Неўская царква. Было вырашана ўзвесці тут, на паўднёвай ускраіне вёскі, мураваны храм.
22 сакавіка 2019 г. — 170 гадоў з дня нараджэння Васіля Антоніевіча Катовіча (1849–1937), святара, этнографа, публіцыста
Васіль Антоніевіч Катовіч нарадзіўся 22 сакавіка 1849 г. у вёсцы Чаравачыцы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці), дзе з даўніх часоў жылі і працавалі на пастырскай ніве яго продкі. Род Катовічаў мае пісьмовае пацверджанне з 1570 г., калі нарадзіўся Ян Катовіч, будучы «святар грэцкі». У сям’і Антонія Катовіча было пяцёра сыноў, і ўсе сталі святарамі.
4 сакавіка 2019 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Сяргея Аляксеевіча Гардуна (1959), праваслаўнага святара, кандыдата багаслоўя, лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2018)
Сяргей Аляксеевіч Гардун нарадзіўся 4 сакавіка 1959 г. у вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў па спецыяльнасці «настаўнік англійскай і французскай моў» (1981). Пасля заканчэння інстытута працаваў настаўнікам англійскай мовы ў сельскай школе.