Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Скульптары

Павел Іванавіч Лук нарадзіўся 1 сакавіка 1956 г. у в. Жылічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Мікалаеўскай базавай школе, Камянецкай сярэдняй школе. У час вучобы з’яўляўся членам рэдкалегіі школьнай сценгазеты.

Дзмітрый Сямёнавіч Стэлецкі нарадзіўся 13 студзеня 1875 г. у г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні. Бацька Сямён Васільевіч Стэлецкі (1845–1903) закончыў інжынерную ваенную акадэмію ў Санкт-Пецярбургу, служыў інжынер-капітанам у Брэст-Літоўскай крэпасці. Маці Кацярына Георгіеўна памерла ў 1877 г., пахавана на Трышынскіх могілках г. Брэста, пакінула двух малых дзяцей.

Леанід Мікалаевіч Тарабука нарадзіўся 20 ліпеня 1955 г. у г. Віцебску. Адслужыў у Савецкай арміі, у 1976–1983 гг. вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні скульптуры. З 1983 г. працаваў у Віцебскіх мастацка-вытворчых майстэрнях, Віцебскім камбінаце «Мастацва», майстрам вытворчага навучання ў ПТВ № 147. У 1997–2011 гг. — старшы выкладчык, дацэнт кафедры дызайна ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.

Мікалай Іванавіч Байрачны нарадзіўся 22 снежня 1950 г. у Баку (Азербайджанская ССР). Вучыўся ў сярэдняй школе № 3 г. Пінска Брэсцкай вобласці, наведваў студыю выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам В. П. Пулхава пры гарадскім Доме піянераў. У 1976 г. скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «кераміка». Вучыўся ў М. Бяляева, Т. Паражняка.

Сяргей Фёдаравіч Жылевіч нарадзіўся 18 ліпеня 1959 г. у г. Пінску Брэсцкай вобласці. Школьнікам хадзіў у Дом піянераў, займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам Яўгена Пятровіча Пулхава (1908–1992). Першая персанальная выстава адбылася ў Пінскім краязнаўчым музеі ў 1977 г. (у 17 гадоў!).

Аляксандр Іванавіч Лышчык нарадзіўся 13 жніўня 1951 г. у г. Камянцы Брэсцкай вобласці. Бацька, Іван Сямёнавіч Лышчык, працаваў у перасоўнай механізаванай калоне № 14; маці, Клаўдзія Арцёмаўна, — медсястрой у раённай бальніцы. З дзяцінства Саша захапляўся лепкай, яго лепшым сябрам быў пластылін. Ствараў звычайна салдацікаў — цэлыя арміі, што зусім і не дзіўна для хлапчука пасляваеннага пакалення. Так дзіцячая гульня, прыродная цяга да творчасці перараслі ў моцнае патрабаванне займацца творчасцю прафесійна.

Іван Васільевіч Хоміч нарадзіўся 31 кастрычніка 1936 г. у вёсцы Брады Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Брады раскінуліся ў маляўнічым кутку — паблізу Шарашоўскай пушчы. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1966). Вучыўся ў скульптара Ганны Трафімаўны Злотнік.

Андрэй Ануфрыевіч Бембель нарадзіўся 30 кастрычніка 1905 г. у г. Веліж Віцебскай губерні (цяпер у Смаленскай вобласці, Расія). Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1924–1927). З 1927 г. пачаў удзельнічаць у мастацкіх выстаўках. У 1931 г. скончыў Ленінградскую акадэмію мастацтваў імя І. Рэпіна. Працаваў у галіне манументальнай і станковай скульптуры, шмат увагі надаваў аднаму з самых складаных відаў скульптуры — барэльефу.

Анатоль Іосіфавіч Салятыцкі нарадзіўся 24 жніўня 1940 г. у вёсцы Слабодка Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1972). Вучыўся ў А. Бембеля, А. Анікейчыка, Г. Мурамцава. Пасля заканчэння інстытута працаваў у г. Гродна на камбінаце «Мастацтва» (1972–2000).

Ідэя стварэння помніка, прысвечанага 1000-годдзю першага летапіснага ўзгадвання Брэста, зарадзілася ў 2007 г. Праз год быў аб’яўлены творчы конкурс на лепшы праект, у якім удзельнічалі мінскія і брэсцкія скульптары. Помнік павінен быў увасабляць своеасаблівую мадэль горада, выяўленую ў гістарычных і абагульненых вобразах.

Старонка 1 з 2