Спадчына
9 чэрвеня 2019 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Яўгена Аляксандравіча Бяласіна (1954), перакладчыка-германіста, пісьменніка, журналіста
Яўген Аляксандравіч Бяласін нарадзіўся 9 чэрвеня 1954 г. у вёсцы Грынявічы Поразаўскага (цяпер Свіслацкага) раёна Гродзенскай вобласці. Яго родныя мясціны на памежжы Белавежскай і Ружанскай пушчаў. Прафесію выбраў па слядах бацькі, выпускніка Віленскай беларускай гімназіі, настаўніка нямецкай мовы. Яўген Бяласін у 1975 г. скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. Пасля службы ў Савецкай арміі выкладаў нямецкую, англійскую мовы ды фізкультуру ў Мсціславе, Карэлічах.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бяласін Яўген Аляксандравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Пісьменнікі, Журналісты, Краязнаўцы, Перакладчыкі
- Установы
14 верасня 2019 г. — 80 гадоў з часу абароны Войскам Польскім Брэсцкай крэпасці на пачатку Другой сусветнай вайны (1939)
Дзеянні гітлераўскай Германіі 1938 г. былі пагрозай суверэнітэту Польшчы. У сакавіку 1939 г. штаб Войска Польскага пачаў перадыслакацыю войск з усходу бліжэй да польска-германскай граніцы, правёў частковую мабілізацыю. У чэрвені частка падраздзяленняў Брэсцкага гарнізона была перавезена па чыгунцы ў раёны мяркуемай абароны.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Плісоўскі Канстанцін
- Падзеі Абарона Брэсцкай крэпасці (1939)
- Помнікі Брэсцкая крэпасць
- Рэгіён Брэст, Брэст над Бугам
- Прадметы
- Установы
22 верасня 2019 г. — 80 гадоў з дня ўступлення Чырвонай арміі ў г. Брэст у час Вызваленчага паходу ў Заходнюю Беларусь (1939)
Фашысцкая Германія напала на Польшчу 1 верасня 1939 г. 6 верасня штаб камандуючага войскамі Эдварда Рыдз-Сміглы, а таксама частка польскага ўрада пакінулі Варшаву і перанеслі галоўную стаўку ў Брэст-над-Бугам (Брэст). Нямецкая разведка даведалася аб гэтым і на стаўку былi ўчынены налёты авіяцыі, пасля чаго стаўка выехала ва Уладзімір-Валынскі. На Брэст рухаўся ХIХ механізаваны корпус генерала Г. Гудэрыяна, у які ўваходзілі 3-я, 8-я і 10-я бранятанкавыя дывізіі, 20-я мотастралковая пяхотная дывізія.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Крывашэін Сямён Майсеевіч
- Падзеі Вызваленчы паход 1939
- Помнікі Брэсцкая крэпасць
- Рэгіён Брэст, Брэст над Бугам
- Прадметы Героі Савецкага Саюза, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
2019 г. — 75 гадоў з пачатку выдання давыд-гарадоцкай раённай газеты «Чырвоны сцяг» (Столінскі р-н; 1944)
Давыд-Гарадоцкі раён Пінскай вобласці (цяпер у складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці), які быў створаны ў студзені 1940 г., па шэрагу прычын да Вялікай Айчыннай вайны сваю газету не паспеў пачаць выдаваць. Пасля вызвалення Давыд-Гарадоцкага раёна ў ліпені 1944 г. была адноўлена дзейнасць органаў савецкай улады, партыйных арганізацый. У верасні было прынята рашэнне аб стварэнні рэдакцыі газеты «Чырвоны сцяг» — органа раённага камітэта КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Давыд Гарадоцкі раён, Давыд Гарадок
- Прадметы Газеты
- Установы Газета «Чырвоны сцяг», Газета «Сцяг Леніна»
2019 г. — 50 гадоў з часу стварэння агітацыйна-мастацкай брыгады «Грамадзянін» Брэсцкага вытворчага дывановага аб’яднання (1969)
Брэсцкі дывановы камбінат у 1960-я гг. быў маладым прадпрыемствам, якое паспяхова працавала і развівалася. За 1968 г. было выраблена 1148 тыс. кв. м дывановых вырабаў. Калектыў складаў каля 1300 чалавек. Для работнікаў камбіната быў адкрыты клуб, які знаходзіўся ў веданні прафсаюзнага камітэта. Тады на прадпрыемствах ствараліся самадзейныя мастацкія калектывы рознага напрамку: ансамблі песні і танца, харавыя і тэатральныя калектывы, мастацкія агітбрыгады. У 1969 г. на дывановым камбінаце была створана агітацыйна-мастацкая брыгада «Чаўнок». Першым яе кіраўніком быў П. Міховіч.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сусько Уладзімір Паўлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Самадзейныя калектывы
- Установы Брэсцкі дывановы камбінат, Агітбрыгада «Грамадзянін»