Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Іван Трафімавіч Смаль нарадзіўся 19 кастрычніка 1892 года ў вёсцы Ляхаўцы Маларыцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Працаваць пачаў з чатырнаццацігадовага ўзросту — з 1906 года быў рабочым лясніцтва. У пошуках лепшай долі выехаў у ЗША. Праз нейкі час вярнуўся, пачалася Першая сусветная вайна, у 1914 годзе быў прызваны ў Рускую армію.

Дадатковая інфармацыя

Платон Васiлевiч Саевiч нарадзiўся 30 лiстапада 1892 года ў вёсцы Раматова Брэсцкага павета (цяпер Старое Раматова Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласцi) у сялянскай сям’i. Вучыўся ў народным вучылiшчы ў суседняй в. Велiкарыце. У 1907 годзе паступіў у Свiслацкую настаўнiцкую семiнарыю, дзе стаў адным з лепшых вучняў. Пасля заканчэння семінарыі ў 1911 годзе настаўнiчаў у в. Рыбнае Кобрынскага павета.

Дадатковая інфармацыя

Іван Уладзіслававіч Жалтоўскі нарадзіўся 27 лістапада 1867 года ў г. Пінску Мінскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у небагатай шляхецкай сям’і. Атрымаў класічную адукацыю: добра валодаў польскай, нямецкай, італьянскай мовамі, ведаў латынь. Пасля заканчэння з залатым медалём Пінскага рэальнага вучылішча (1887) ён стаў студэнтам архітэктурнага аддзялення Санкт-Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, вучыўся ў акадэмікаў А. Тамішка і Р. Марфельда. У 1897 годзе выканаў дыпломны праект-эскіз «Народны дом», за які атрымаў сярэбраны медаль і званне архітэктара-мастака.

Дадатковая інфармацыя

Платон Мікалаевіч Жуковіч нарадзіўся 26 верасня (8 кастрычніка) 1857 года ў горадзе Пружанах Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у шматдзетнай сям’і першага настаяцеля Свята-Аляксандра-Неўскага сабора Мікалая Жуковіча (1827–1906).Уплыў бацькі-святара быў вызначальным у лёсе яго дзяцей, асабліва Платона і Барыса.

Дадатковая інфармацыя

Марат Васільевіч Краўцоў нарадзіўся 1 мая 1937 года ў г. Оршы Віцебскай вобласці. Бацька працаваў снабжэнцам на Аршанскім мясакамбінаце, трапіў пад кола сталінскіх рэпрэсій, яго расстралялі без суда і следства ў 1939 годзе. У час Вялікай Айчыннай вайны Марат з маці знаходзіўся ў в. Ламаносава Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. У снежні 1943 года ішоў бой за вызваленне вёскі; у зямлянку, дзе яны хаваліся, заляцела граната, маці загінула. Марат Краўцоў выхоўваўся ў Езярышчанскім дзіцячым доме Гарадоцкага раёна.

Дадатковая інфармацыя

Старонка 283 з 426