Спадчына
1 жніўня 2017 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Сцепаніды Піліпаўны Ільючык (1912–2000), жывёлавода, Героя Сацыялістычнай Працы (1958)
Сцепаніда Піліпаўна Ільючык нарадзілася 1 жніўня 1912 года ў вёсцы Скібічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. Бацькоў не стала, калі дзяўчынцы было толькі два гады, яе апекавала дванаццацігадовая сястра Марыя. У 1925 годзе старэйшая сястра выйшла замуж, а малодшая паехала ў Драгічын, дзе служыла па найму, нянчыла дзяцей. У 1929 годзе выйшла замуж за Трафіма Ільючыка, маладыя сталі займацца земляробствам у асабістай гаспадарцы. Жылі бедна, хоць шмат працавалі; пяць гадоў ставілі сваю хатку на тры акенцы, а сям’я расла.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Ільючык Сцепаніда Піліпаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскі раён, Скібічы
- Прадметы Героі Сацыялістычнай Працы
- Установы
23 лістапада 2017 г. — 125 гадоў з дня нараджэння Платона Фёдаравіча Равінскага (1892–1938), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі
Платон Фёдаравіч Равінскі нарадзіўся 23 лістапада 1892 года ў вёсцы Краглі Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Навасёлкаўскага сельсавета Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у шматдзетнай сялянскай сям’і. З дзяцінства яму давялося ўцягнуцца ў нялёгкую сялянскую працу. У 1909 годзе ў пошуках работы выехаў у ЗША, нейкі час працаваў на заводах Форда, наведваў вячэрнюю школу для рабочых. У 1912–1917 гадах быў членам саюза анарха-сіндыкалістаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Равінскі Платон Фёдаравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Краглі
- Прадметы Партыйныя дзеячы, Дзяржаўныя дзеячы
- Установы
4 красавіка 2017 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Ціхана Максімавіча Барана (1932–1944), удзельніка партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну ў Беларусі
Ціхан Максімавіч Баран нарадзіўся 4 красавіка 1932 года ў вёсцы Байкі Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Ружанскага сельсавета Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацькі — Максім Іванавіч і Дар’я Іванаўна, у іх было яшчэ пяць дзяцей: сыны Павел, Васіль і Уладзімір, дочкі-блізняты Ніна і Жэня. Разам з імі жыла сям’я брата бацькі, Лявона Іванавіча Барана, які быў членам КПЗБ. У 1940 годзе Ціхан уступіў у піянеры, а яго старэйшыя браты — у камсамол.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Баран Ціхан Максімавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Байкі
- Прадметы Удзельнікі партызанскага руху
- Установы
14 верасня 2017 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Мацвея Паўлавіча Хаўкіна (1897–1980), удзельніка барацьбы за савецкую ўладу на Беларусі, дзяржаўнага дзеяча
Мацвей Паўлавіч (Мордух Цэвелевіч) Хаўкін нарадзіўся 14 верасня 1897 года ў г. Рагачове Магілёўскай губерні (цяпер Гомельскай вобласці) у беднай яўрэйскай сям’і. Маці памерла, калі хлопчыку было пяць гадоў. У дзесяць яго аддалі ў вучні да краўца, а ў чатырнаццаць ён збег з дому ў пошуках заробку. Працаваў у Данбасе, з пачаткам Першай сусветнай вайны вярнуўся на радзіму. Пад уплывам старэйшага брата Самуіла Цэвелевіча Хаўкіна (1893–1976), члена РСДРП з 1911 года, прымкнуў да бальшавікоў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Хаўкін Мацвей Паўлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэст Літоўск
- Прадметы Дзяржаўныя дзеячы
- Установы
14 кастрычніка 2017 г. — 205 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Багрыма (1812–1891), паэта, таленавітага каваля, імя якога нададзена Крошынскаму музею народнай творчасці і рамёстваў (Баранавіцкі р-н)
Паўлюк (Павел Іосіфавіч) Багрым нарадзіўся 14 кастрычніка 1812 года ў мястэчку Крошын Навагрудскага павета (цяпер аграгарадок Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і слесара, каваля, у якога было сямёра дзяцей. Пачатковую адукацыю атрымаў у Крошынскай рымска-каталіцкай парафіяльнай школе. Дзякуючы ксяндзу Войцэху Магнушэўскаму, чалавеку высокай адукацыі і культуры, апекуну школы, Паўлюк шмат чытаў, захапляўся мастацкай літаратурай, асабліва паэзіяй, рана пазнаёміўся з творамі Гамера і Эзопа, якія ўразілі яго прыгажосцю вершаскладання і гуманізмам.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Багрым Паўлюк (Павел Іосіфавіч)
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Крошын
- Прадметы Паэты, Кавалі
- Установы