Спадчына
25 мая 2017 г. — 75 гадоў з часу фарміравання 9-га гвардзейскага стралковага Брэсцкага Чырвонасцяжнага, ордэна Кутузава корпуса (1942), удзельніка вызвалення Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Брэсцкі стралковы корпус па загадзе Стаўкі ВГК ад 25 мая 1942 года сфарміраваны ў чэрвені ў Калужскай вобласці як 9-ы гвардзейскі стралковы корпус на базе 12-й гвардзейскай стралковай дывізіі. Першым камандзірам быў генерал-маёр Мікалай Іванавіч Кірухін (з 3 чэрвеня да кастрычніка 1942 г.). Упершыню корпус прыняў удзел у баях паўночней г. Волхава Ленінградскай вобласці ў ліпені 1942 года, з таго часу быў у складзе 61-й арміі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Вызваленне Брэста ад нямецка фашысцкіх захопнікаў
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы
- Установы 9 ы гвардзейскі стралковы Брэсцкі корпус
25 мая 2017 г. – 60 гадоў з часу арганізацыі Брэсцкага абласнога будаўнічага трэста № 8, адной з буйнейшых будаўнічых арганізацый вобласці (зараз ААТ «Будаўнічы трэст № 8»; 1957)
Будаўнічы трэст № 8 у г. Брэсце быў створаны згодна з пастановай Савета Міністраў БССР і загадам Галоўбуда БССР 25 мая 1957 года. Будаўнічыя трэст-пляцоўкі № 7 г. Брэста, № 5 г. Баранавiчы і № 16 г. Пінска Міністэрства гарадскога і сельскага будаўніцтва, Брэсцкае ўпраўленне начальніка работ № 927 Міністэрства будаўніцтва БССР і аўтакалона былі аб’яднаны і пераўтвораны ў Брэсцкі абласны будаўнічы трэст № 8.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэсцкая вобласць
- Прадметы Прадпрыемствы, Будаўнічыя арганізацыі
- Установы «Будаўнічы трэст № 8» ААТ
23 кастрычніка 2017 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Івана Піліпавіча Супрунчыка (1942), народнага майстра Беларусі, разьбяра па дрэве, мастака, этнографа
Іван Піліпавіч Супрунчык нарадзіўся 23 кастрычніка 1942 года ў вёсцы Цераблічы Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У Піліпа Фядотавіча (1910–1944) і Аксінні Сцяпанаўны Супрунчык (1913–2000) ён быў чацвёртым. Бацька загінуў на фронце ў час вызвалення Польшчы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Супрунчык Іван Піліпавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Цераблічы
- Прадметы Мастакі, Разьбяры па дрэве, Этнографы, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
26 лістапада 2015 г. – 130 гадоў з дня нараджэння Анса Эрнеставіча Даўмана (1885–1920), палітычнага і ваеннага дзеяча, удзельніка Савецка-польскай вайны (1920)
Анс Эрнеставіч Даўман нарадзіўся 26 лістапада 1885 года на хутары Крэйпі Рыжскага павета (Латвія) у сялянскай сям’і. Член партыі бальшавікоў з 1904 года (партыйны псеўданім Пуйка). Вучыўся ў Пскоўскім землямерным вучылішчы, якое закончыў у 1906 годзе. Удзельнік рэвалюцыі 1905–1907 гадоў у Пскове і Рызе. У 1911–1914 гадах працаваў землямерам у Віленскай губерні.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Даўман Анс Эрнеставіч
- Падзеі Савецка польская вайна 1920
- Помнікі
- Рэгіён Брэст Літоўск, Брэст
- Прадметы Палітычныя дзеячы, Ваенныя дзеячы, Удзельнікі Савецка польскай вайны 1920 года
- Установы
11 жніўня 2016 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Пятра Кузьміча Раіны (1921–1994), пратаіярэя, удзельніка вызвалення Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Пётр Кузьміч Раіна нарадзіўся 11 жніўня 1921 года ў г. Давыд-Гарадку Столінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці). Яго бацька, Кузьма (Косьма, Косма) Пятровіч Раіна (1898–1971), служыў настаяцелем царквы, быў патомным праваслаўным святаром. Дзед плаваў на расійскіх ваенных караблях і памёр ад ран, атрыманых у бітве пры Порт-Артуры. У сям’і было сямёра дзяцей. З малых гадоў Пётр меў намер у сане святара служыць Богу і людзям.
Пётр Раіна закончыў Варшаўскі метрапалітальны інтэрнат, адначасова вучыўся ў свецкай гімназіі імя А. Міцкевіча. Быў на канікулах у в. Хойна Пінскага павета (цяпер Пінскага раёна), дзе тады бацька служыў настаяцелем Свята-Васкрасенскай царквы (пабудавана ў 1872 г.), у гэты час пачалася Другая сусветная вайна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Раіна Пётр Кузьміч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Давыд Гарадок, Пінскі раён, Хойна
- Прадметы Царкоўныя дзеячы, Удзельнікі вызвалення Беларусі
- Установы