Спадчына
3 жніўня 2017 г. — 75 гадоў з часу разгрому фашысцкага гарнізона партызанамі атрада імя М. А. Шчорса ў г. Косава (Івацэвіцкі р-н; 1942)
Партызанскі атрад імя М. А. Шчорса дзейнічаў асобна ў Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Косаўскага, Ружанскага, Пружанскага, Бярозаўскага, Быценскага, Целяханскага, Слонімскага і іншых раёнаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Пранягін Павел Васільевіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Івацэвіцкі раён, Косава
- Прадметы
- Установы Партызанкі атрад імя М. А. Шчорса
3 лістапада 2017 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Пятра Пятровіча Пракаповіча (1942), дзяржаўнага дзеяча, Героя Беларусі (2006)
Пётр Пятровіч Пракаповіч нарадзіўся 3 лістапада 1942 года ў вёсцы Роўна (па іншых звестках у в. Казлы) Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Яго бацькі ў час Вялікай Айчыннай вайны былі вывезены на прымусовую працу ў Германію, там i пазнаёміліся. Калі маці зацяжарыла, яе вярнулі ў Беларусь, дзе яна і нарадзіла першынца. Да трынаццаці гадоў Пётр жыў у в. Казлы, затым сям’я, у якой ужо было пяцёра дзяцей, пераехала на радзіму маці ў вёску Тамашоўка Брэсцкага раёна. Вучыўся ў Камароўскай сярэдняй школе, быў лепшым вучнем у класе. Сядзеў за адной партай з Пятром Клімуком, будучым першым беларускім касманаўтам.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Пракаповіч Пётр Пятровіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Роўна, Казлы, Брэсцкі раён, Тамашоўка
- Прадметы Дзяржаўныя дзеячы, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
22 жніўня 2017 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Вікенцьевіча Мацюшэўскага (1917–1999), дзяржаўнага і партыйнага дзеяча
Канстанцін Вікенцьевіч Мацюшэўскі нарадзіўся 22 жніўня 1917 года ў вёсцы Новае Палюдава Сенненскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Талочынскага раёна Віцебскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1938 годзе скончыў Аршанскае педагагічнае вучылішча, завочна ў 1939 — настаўніцкі інстытут. Працаваў настаўнікам, дырэктарам Раснянскага дзіцячага дома імя А. С. Пушкіна ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мацюшэўскі Канстанцін Вікенцьевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Пінск, Давыд Гарадок
- Прадметы Партыйныя дзеячы, Дзяржаўныя дзеячы
- Установы
27 верасня 2017 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Далжанскага (1917–2011), ваеннага лётчыка, Героя Савецкага Саюза (1944)
Мікалай Іванавіч Далжанскі нарадзіўся 27 верасня 1917 года ў г. Курган Табольскай губерні ў сям’і служачага. З сярэдзіны 1920-х гадоў пражываў з бацькамі ў г. Алма-Аце (Казахстан), дзе скончыў сем класаў. Працаваў чарцёжнікам у дарожным упраўленні, адначасова вучыўся ў аэраклубе. 20 лютага 1940 года прызваны ў Чырвоную армію, накіраваны ў школу малодшых авіяцыйных спецыялістаў у Ташкенце. У лютым 1941 года залічаны курсантам у Тамбоўскую ваенна-авіяцыйную школу пілотаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Далжанскі Мікалай Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Лётчыкі, Героі Савецкага Саюза
- Установы
25 кастрычніка 2017 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Івана Міхайлавіча Грыцука (1932), дзяржаўнага дзеяча, акадэміка Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі (1992)
Іван Міхайлавіч Грыцук нарадзіўся 25 кастрычніка 1932 года ў вёсцы Маціевічы Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацьку страціў рана, маці адна падымала трох дзяцей. Іван Грыцук пасля заканчэння ў 1948 годзе шасці класаў пайшоў вучыцца ў Брэсцкае рамеснае вучылішча сувязі № 15, якое скончыў у 1950 годзе па спецыяльнасці наглядальніка радыётрансляцыйных вузлоў, быў накіраваны ў Гродзенскае абласное ўпраўленне сувязі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Грыцук Іван Міхайлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Жабінкаўскі раён, Маціевічы
- Прадметы Дзеячы дзяржавы
- Установы