Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Анатоль Міхайлавіч Вараб’ёў нарадзіўся 10 студзеня 1942 года ў вёсцы Люшнева Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Міхаіл Іванавіч, быў майстравітым чалавекам, выдатна вырабляў мяккія скуры, з якіх шылі курткі і паліто.

Аляксандр Іванавіч Ваейкаў нарадзіўся 20 мая 1842 года ў Маскве ў сям’і ваеннаслужачага. Бацька, Іван Фёдаравіч Ваейкаў, удзельнік Айчыннай вайны 1812 года. Аляксандр рана застаўся сіратой, дзяцінства прайшло ў дзядзі пад Масквой. Рана абудзілася цікавасць да назірання за прыродай, яшчэ ў васьмігадовым узросце ён запісваў уласныя назіранні за тэмпературай паветра і станам небасхілу. З роднымі пабываў у Палесціне, Сірыі, Заходняй Еўропе. Атрымаў выдатную дамашнюю адукацыю, валодаў французскай, нямецкай, англійскай і іспанскай мовамі.

Дадатковая інфармацыя

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачалася падрыхтоўка рабочых кадраў. Пастановай беларускага ўрада былі створаны 15 вучылішч, у тым ліку «Рамеснае вучылішча сувязі № 15» у г. Брэсце. Першы ўнутраны загад за № 1 быў выдадзены 28 жніўня 1944 года за подпісам дырэктара Шанурэнкi, тады толькі пачалося фарміраванне калектыву вучылішча.

Дадатковая інфармацыя

У канцы 1923 года ў г. Брэсце-над-Бугам (з 1939 года Брэст) быў створаны акруговы камітэт Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, у 1924 г. — акруговы і гарадскі камітэты Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі. Партыя выступала за здзяйсненне сацыялістычнай рэвалюцыі ў Польшчы, за права на самавызначэнне для Заходняй Беларусі, за ўз’яднанне ўсіх беларускіх зямель ў адзіную Беларускую савецкую рэспубліку. КПЗБ дзейнічала ва ўмовах глыбокага падполля.

На пачатку 1990-х у г. Брэсце была толькі адна крама па продажы мастацкіх твораў мясцовых жывапісцаў, графікаў і скульптараў – салон-магазін мастацкага камбіната «Мастацтва» (вул. Савецкая, 54). Эканамічныя абставіны патрабавалі ініцыятывы, у абласным краязнаўчым музеі (вул. Пушкінская, 10) з’явіўся невялікі магазін, які на камісійных умовах прымаў у мастакоў і майстроў народных мастацкіх промыслаў iх творы і вырабы. Калекцыянеры мастацтва і проста пакупнікі сувеніраў маглі набыць карціны, рушнікі, сурвэткі і інш. Праз нейкі час з-за складанасці бухгалтарскай справаздачы музей адмовіўся ад магазіна.

Дадатковая інфармацыя

Старонка 305 з 427