Спадчына
11 жніўня 2016 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Пятра Кузьміча Раіны (1921–1994), пратаіярэя, удзельніка вызвалення Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Пётр Кузьміч Раіна нарадзіўся 11 жніўня 1921 года ў г. Давыд-Гарадку Столінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці). Яго бацька, Кузьма (Косьма, Косма) Пятровіч Раіна (1898–1971), служыў настаяцелем царквы, быў патомным праваслаўным святаром. Дзед плаваў на расійскіх ваенных караблях і памёр ад ран, атрыманых у бітве пры Порт-Артуры. У сям’і было сямёра дзяцей. З малых гадоў Пётр меў намер у сане святара служыць Богу і людзям.
Пётр Раіна закончыў Варшаўскі метрапалітальны інтэрнат, адначасова вучыўся ў свецкай гімназіі імя А. Міцкевіча. Быў на канікулах у в. Хойна Пінскага павета (цяпер Пінскага раёна), дзе тады бацька служыў настаяцелем Свята-Васкрасенскай царквы (пабудавана ў 1872 г.), у гэты час пачалася Другая сусветная вайна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Раіна Пётр Кузьміч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Давыд Гарадок, Пінскі раён, Хойна
- Прадметы Царкоўныя дзеячы, Удзельнікі вызвалення Беларусі
- Установы
11 лютага 2017 г. – 210 гадоў з дня нараджэння Напалеона Орды (1807–1883), кампазітара, піяніста, мастака, педагога, літаратара
Напалеон Орда – выдатны піяніст, кампазітар, мастак, педагог, публіцыст. Вялікі грамадзянін Еўропы з Варацэвічаў сваёй нястомнай дзейнасцю, усім, што паспеў зрабіць за сваё больш чым паўвекавое творчае жыццё, выклікае гонар і павагу ў сэрцах нашчадкаў. У якім бы мастацтве ён ні тварыў, усюды ўражвае дасканаласцю і высокімі пачуццямі. Спадчына Н. Орды настолькі вялікая і значная, што сучаснікі па праву называлі яго зоркай першай велічыні еўрапейскай культуры XIX ст., творчасць, на думку многіх, належыць розным народам і культурам.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Орда Напалеон
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінскі павет, Іванаўскі раён, Варацэвічы
- Прадметы Кампазітары, Мастакі, Педагогі, Публіцысты
- Установы
17 студзеня 2017 г. — 285 гадоў з дня нараджэння Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1732–1798), апошняга караля Рэчы Паспалітай і вялікага князя літоўскага, асветніка, мецэната
Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (да каранацыі Станіслаў Антоні) нарадзіўся 17 студзеня 1732 года ў мястэчку Воўчын Брэсцкага павета (зараз в. Воўчын Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці). Паходзіў з магнацкага роду Панятоўскіх, з’яўляўся трэцім сынам кракаўскага кашталяна Станіслава Панятоўскага і Канстанцыі Панятоўскай, народжанай княжны Чартарыйскай. Атрымаў выдатнае дамашняе выхаванне пад пільным кіраўніцтвам маці.
Станіслаў скончыў калегіум тэатынаў у Варшаве, валодаў пяццю замежнымі мовамі. Удасканальваючы свае веды, шмат падарожнічаў па Еўропе. З маладосці быў звязаны з групоўкай Чартарыйскіх, якая мела значны ўплыў у Рэчы Паспалітай.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Панятоўскі Станіслаў Аўгуст
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкі павет, Камянецкі раён, Воўчын
- Прадметы Князі, Каралі, Асветнікі, Мецэнаты
- Установы
24 жніўня 2015 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Валянціны Канстанцінаўны Мароз (1955), беларускага мовазнаўцы, доктара філалагічных навук, прафесара
Валянціна Канстанцінаўна Мароз нарадзілася 24 жніўня 1955 года ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Мікалаеўшчына добра вядома ў Беларусі, тут у народным вучылішчы ў 1892–1894 гадах вучыўся Канстанцін Міцкевіч, будучы народны паэт БССР Якуб Колас.
Валянціна Мароз у 1972 годзе закончыла Мікалаеўшчынскую СШ імя Якуба Коласа. Паступіла на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, якое закончыла з адзнакай у 1976 годзе. Працавала настаўніцай у Капыльскім раёне (1976–1979), затым вучылася ў аспірантуры.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мароз Валянціна Канстанцінаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Мовазнаўцы, Навукоўцы
- Установы
23 студзеня 2017 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Арсенія Іванавіча Марозава (1922–1944), удзельніка вызвалення Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945)
Арсеній Іванавіч Марозаў нарадзіўся 23 студзеня 1922 года ў вёсцы Слабодка (цяпер Калінінскі раён Цвярской вобласці, Расія) у сялянскай сям’і. Закончыў сямігодку ў суседнім сяле Ільінскае, у 1938 годзе — школу фабрычна-завадскога навучання ў абласным цэнтры Цвяры. Працаваў слесарам на Цвярской прадзільнай фабрыцы і паралельна займаўся ў аэраклубе.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Марозаў Арсен Іванавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Кобрын
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Удзельнікі вызвалення Беларусі, Героі Савецкага Саюза
- Установы