Спадчына
21 кастрычніка 2014 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Казіміра Свёнтака (1914–2011), рымска-каталіцкага царкоўнага дзеяча, арцыбіскупа-мітрапаліта, кардынала
Казiмiр Янавіч Свёнтак нарадзiўся 21 кастрычніка 1914 года ў горадзе Валга Ліфляндскай губерні (цяпер Эстонiя) у польскай шляхецкай сям’і, 2 лістапада быў ахрышчаны ў Рызе. Бацька яго, Ян Свёнтак, быў мабілізаваны ў рускую армію, потым служыў у польскай арміі, загiнуў у 1919 годзе ў баi за Вiльню. У 1919–1922 гадах разам з маці і братам знаходзіўся ў дэпартацыі ў Сібіры. У 1922 годзе вярнуліся ў Польшчу, пасяліліся ў Баранавічах (горад тады належаў Польшчы). З ранняга дзяцінства Казімір спазнаў усе цяжкасці жыцця.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Свёнтак Казімір
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінск
- Прадметы Царкоўныя дзеячы
- Установы
15 кастрычніка 2014 г. – 70 гадоў з дня нараджэння (1944) Зіновія Кірылавіча Прыгодзіча, пісьменніка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2013)
Зіновій Кірылавіч Прыгодзіч нарадзіўся 15 кастрычніка 1944 года ў в. Лышча Пінскага раёна Пінскай вобласці (цяпер у Брэсцкай вобласці).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Прыгодзіч Зіновій Кірылавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінскі раён, Лышча
- Прадметы Пісьменнікі, Публіцысты
- Установы
Верасень 2014 г. – 75 гадоў з часу заснавання ААТ «Пінскі мясакамбінат» (1939), прадпрыемства па переапрацоўцы мяса, лаўрэата конкурсаў «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» (2003, 2009, 2010, 2012) і «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійск
ААТ «Пінскі мясакамбінат» – адно з буйных сучасных прадпрыемстваў харчовай прамысловасці Брэсцкай вобласці. Яго гісторыя пачынаецца з верасня 1939 года. Больш арганізавана прадпрыемства пачало працаваць летам 1944 года, пасля вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У той час камбінат размяшчаўся па вул. Брэсцкай, 64.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінск
- Прадметы Камбінаты, Прадпрыемствы
- Установы «Пінскі мясакамбінат» ААТ
27 жніўня 2014 г. – 110 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Піліпавіча Пацярухі (1904–1982), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў Брэсцкай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну
Сцяпан Піліпавіч Пацяруха нарадзіўся 27 жніўня 1904 года ў в. Калядзічы Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З дзяцінства зведаў цяжкую сялянскую працу. У час Першай сусветнай вайны сям’я была ў эвакуацыі, Пацярухі аселі ў Самарскай губерні. На радзіму вярнуліся ў 1920 годзе.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Пацяруха Сцяпан Піліпавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Калядзічы
- Прадметы Удзельнікі партызанскага руху
- Установы
9 лістапада 2014 г. – 225 гадоў з дня нараджэння Марціна Антоні Паўловіча (1789–1830), вучонага-геолага, асветніка
Марцін Антоні (Марэк Антоніюш) Паўловіч нарадзіўся 9 лістапада 1789 года ў мястэчку Лагішын Пінскага павета (цяпер г. п. Лагішын Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) ў сям’і кавалерыйскага паручніка войска Рэчы Паспалітай. Спачатку навучаўся дома, потым у школах у Любашове і Дубровіцы, у Віленскай гімназіі. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Віленскім універсітэце. Вывучаў польскую і лацінскую літаратуру, гісторыю, матэматуыку, фізіку і гісторыю прыродазнаўства.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Паўловіч Марцін Антоні
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінскі раён, Лагішын
- Прадметы Асветнікі, Вучоныя
- Установы