Спадчына
2023 г. – 55 гадоў з часу стварэння Кобрынскага ПТВ № 102 будаўнікоў (УА «Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж»; 1968)
Установа адукацыі «Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж» мае багатую гісторыю. Навучальная ўстанова неаднаразова рэарганізоўвалася і мяняла назвы, але ўвесь час была накіравана на падрыхтоўку спецыялістаў для будаўнічай галіны краіны і рэгіёна.
Кобрынскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 102 будаўнікоў было створана ў кастрычніку 1968 г. на базе трэста «Брэстсельбуд». Размясцілася ПТВ № 102 у інтэрнаце былога ПМК-70 на пл. Леніна. Першы набор склаў усяго 88 чалавек. Спачатку навучанне вялося па простых будаўнічых спецыяльнасцях: маляр, муляр, тынкоўшчык, цясляр. Першы выпуск навучэнцаў адбыўся ў снежні 1969 г.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Установы адукацыі, Каледжы
- Установы Кобрынскі політэхнічны каледж
26 студзеня 2023 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Андрэевіча Кліменкі (1923–2010), удзельніка Вялікай Айчыннай ваны, Ганаровага грамадзяніна г. Баранавічы
Мікалай Андрэевіч Кліменка нарадзіўся 26 студзеня 1923 г. у станіцы Старашчарбакоўская Краснадарскага краю, багатай не толькі ўрадлівай глебай, але і моцным казачым родам, які захаваў традыцыі вернасці Айчыне. Гэтыя якасці з ранняга дзяцінства ўвабраў у сябе Мікалай Кліменка. Пасля заканчэння 10 класаў у 1940 г. ён паступіў у Саратаўскае ваеннае танкавае вучылішча. Стаць танкістам было яго патаемнай марай. Праз год пачалася Вялікая Айчынная вайна.
У ліпені 1941 г. Мікалай Кліменка быў накіраваны на фронт у якасці стралка-радыста ў танку. У першых жа баях пад Смаленскам баявая машына была падбіта. Камандзір танка і салдаты загінулі, а Мікалай і механік цяжка кантужаны, страцілі прытомнасць. Калі ачуліся, былі ўжо ў палоне. Калона палонных савецкіх байцоў ішла па дарозе ў бок Беларусі. Выбраўшы момант, Мікалай Кліменка вырваўся з акружэння канваіраў і пабег, услед засвісталі кулі, але яны яго не дасягнулі. Аднак неўзабаве на лясным узлеску нарваўся на нямецкую стралковую часць, зноў апынуўся ў палоне.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кліменка Мікалай Андрэевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Партызаны, Ганаровыя грамадзяне
- Установы Баранавіцкі тэхнікум лёгкай прамысловасці
13 мая 2023 г. – 150 гадоў з дня нараджэння Станіслава Юльянавіча Жукоўскага (1873–1944), мастака-жывапісца
Станіслаў Юльянавіч Жукоўскі нарадзіўся 25 мая 1873 г. на хутары Ендрыхоўцы Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. У хуткім часе бацькі пераехалі ў маёнтак Старая Воля Пружанскага павета (цяпер в. Стараволя Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці), дзе і прайшло дзяцінства будучага мастака. Бацька, Юліан Жукоўскі, прымаў удзел у польскім паўстанні 1863 г., за што яго пазбавілі саслоўных і маёмасных правоў, а два яго браты былі сасланы ў Сібір. Таму сям’я жыла ва ўласным доме на правах арандатараў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Жукоўскі Станіслаў Юльянавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Стараволя
- Прадметы Мастакі
- Установы
14 кастрычніка 2023 г. – 120 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Аляксандравіча Барысава (1903–1993), генерал-маёра, Героя Савецкага Саюза, Ганаровага грамадзяніна г. Баранавічы
Уладзімір Аляксандравіч Барысаў нарадзіўся 14 кастрычніка 1903 г. у в. Такавая Яраслаўскай губерні (цяпер Барысаглебскага раёна Яраслаўскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў царкоўна-прыходскую школу. У 13 гадоў бацькі адправілі хлопчыка ў Петраград на прыслужванне ў гастранамічную краму. У 1918 г. ён вярнуўся ў роднае сяло.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Барысаў Уладзімір Аляксандравіч
- Падзеі Вызваленне Беларусі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Франтавікі, Ваенныя дзеячы, Генералы, Героі Савецкага Саюза, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
2023 г. – 115 гадоў з часу наведвання пiсьменнiкам Шолам-Алейхемам (Саламон Нохумавіч Рабіновіч; 1859–1916) г. Баранавiчы (1908)
«Чтоб ей сгореть, этой станции Барановичи!» Такім амаль што біблейскім праклёнам заканчваецца адно з апавяданняў выдатнага яўрэйскага пісьменніка Шолам-Алейхема, якое ўвайшло ў зборнік навэл «Чыгуначныя апавяданні». Яно так і называецца «Станцыя Баранавічы». Чым жа так не дагадзіў гэты прыпыначны пункт, гэты ледзь прыкметны пункт на карце чыгунак Расійскай імперыі сусветна прызнанаму пісьменніку?
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Шолам Алейхем
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы
- Прадметы Пісьменнікі, Мемарыяльныя дошкі
- Установы