Спадчына
8 сакавіка 2022 г. – 70 гадоў з дня заснавання ўстановы адукацыі «Маларыцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці» (1952)
У рэспубліцы створана шматпрофільная, мабільная сістэма прафтэхадукацыі, якая чуйна рэагуе на патрэбы рынку працы, даступная кожнаму і забяспечвае адукацыйныя запыты, пераемнасць і бесперапыннасць узроўняў адукацыі. 19 студзеня 1952 г. Савет Міністраў БССР сваёй пастановай прапанаваў Брэсцкаму аблвыканкаму арганізаваць у гарадскім пасёлку Маларыта школу механізацыі сельскай гаспадаркі. 8 сакавіка 1952 г. яна была адкрыта.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Маларыцкі раён, Маларыта
- Прадметы Навучальныя ўстановы, Ліцэі
- Установы Маларыцкі ліцэй сельгасвытворчасці
2022 г. – 20 гадоў з часу пабудовы Свята-Міхайлаўскай царквы ў аг. Расна (Камянецкі р-н; 2002)
Свята-Міхайлаўская царква аг. Расна Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці была заснавана ў лютым 1991 г. Але праваслаўнае жыцце прыхода пачало сваё існаванне нашмат раней і мае сваю гісторыю. З скупых архіўных матэрыялаў правамерна выказаць здагадку, што Раснянскі праваслаўны прыход існаваў з моманту першай згадкі пра Расна (1466).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Раснянская Свята Міхайлаўская царква
- Рэгіён Камянецкі раён, Расна
- Прадметы Цэрквы
- Установы
6 сакавіка 2022 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Сяргея Іванавіча Амельчука (1957), паэта, перакладчыка
Сяргей Іванавіч Амяльчук нарадзіўся 6 сакавіка 1957 г. у вёсцы Рачыца Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сям’і. Вучыўся ў Рачыцкай пачатковай школе, потым у сярэдніх школах № 2 і № 3 г. Белаазёрска. У 1974–1975 гг. працаваў слесарам на Белаазёрскім энергамеханічным заводзе.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Амяльчук Сяргей Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Бярозаўскі раён, Рачыца, Брэст
- Прадметы Паэты, Пісьменнікі
- Установы
13 сакавіка 2022 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Антона Фёдаравіча Равінскага (1952–2018), доктара фізіка-матэматычных навук
Антон Фёдаравіч Равінскі нарадзіўся 13 сакавіка 1952 г. у вёсцы Краглі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1972 г. скончыў фізіка-матэматычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Равінскі Антон Фёдаравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Краглі, Брэст
- Прадметы Фізікі, Вучоныя, Прафесары
- Установы Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна
23 сакавіка 2022 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Вадзіма Іосіфавіча Пасюкевіча (1932), вучонага-геолага, аднаго з адкрывальнікаў жалезарудных і іншых радовішчаў на Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР
Вадзім Іосіфавіч Пасюкевіч нарадзіўся 23 сакавіка 1932 г., у в. Зялёная Гарадзішчанскай гміны Навагрудскага павета (цяпер Гарадзішчанскага пасялковага савета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Пасля заканчэння сярэдняй школы год працаваў у сельскай школе настаўнікам.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Пасюкевіч Вадзім Іосіфавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Зялёная
- Прадметы Геолагі, Вучоныя, Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі
- Установы