Навіны
Выстава «425 гадоў Брэсцкай царкоўнай уніі (1596)»
У аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адкрылася кніжная выстава «425 гадоў Брэсцкай царкоўнай уніі (1596)».
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
Прэзентацыя адукацыйна-асветніцкага выставачнага праекта «Біблія на Берасцейшчыне»
21 верасня 2021 г. адбылося адкрыццё адукацыйна-асветніцкага выставачнага праекта Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага «Біблія на Берасцейшчыне». Мэта яго — знаёмства грамадскасці з багатай кніжнай спадчынай, прадстаўленай рэдкімі і каштоўнымі выданнямі духоўнай літаратуры. Выстава наглядна адлюстроўвае гісторыю Бібліі ад ранніх рукапісаў да сучасных выданняў у кантэксце агульнай і рэгіянальнай гісторыі, бо менавіта з Бібліі пачынаецца кніжнасць на землях Брэстчыны і Беларусі. На мерапрыемстве прысутнічалі святары пратэстанцкіх цэркваў г. Брэста і Беларусі, Брэсцкай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, выкладчыкі ўніверсітэтаў, краязнаўцы і прадстаўнікі СМІ.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
Гарады і людзі
Выстава «Палескае мястэчка: Моталь»
З 23 жніўня 2021 г. у чытальнай зале бягучых перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага экспануецца выстава перыёдыкі «Палескае мястэчка: Моталь» з цыклу «Гарады і людзі».
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
Круглы стол «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянціны Локун»
6 жніўня 2021 г. у зале Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі адбыўся круглы стол «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянціны Локун», беларускага літаратуразнаўцы, крытыка. Мерапрыемства адбылося па ініцыятыве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пры падтрымцы аддзела культуры Пінскага гарвыканкама і Пінскай ЦГБ.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
Выстава «Брэст. Чэрвень. Крэпасць: да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны»
22 чэрвеня 2021 г. у аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адкрылася кніжная выстава «Брэст. Чэрвень. Крэпасць: да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны». Брэсцкая крэпасць, адно з самых гераічных месцаў Беларусі, была і застаецца візітнай карткай горада. 22 чэрвеня 1941 г. яе гарнізон прыняў першыя ўдары гітлераўскіх захопнікаў і больш месяца ўтрымліваў абарону ў поўным акружэнні.
На выставе прадстаўлены энцыклапедыі, кнігі па гісторыі Брэста, успаміны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Сярод экспануемых выданняў «Брестская крепость: война и мир» (Брэст, 2010), Р. Аліеў і І. Рыжоў «Брест и Крепость: трагический июнь» (Масква, 2016), Г. А. Грабёнкіна «Брест непокорённый» (Мінск, 2015), «На абпаленых крылах: кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму» (Мінск, 2012) і інш.
Асаблівую цікавасць выклікае выданне Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці «Брест в 1941–1944 гг. Оккупация: документы и материалы» (Брэст, 2016). Асобную паліцу займае серыя кніг В. Сарычава «В поисках утраченного времени».
Прадстаўлены вядомыя творы С. С. Смірнова: «Брестская крепость», «Мы из Бреста», «Первая шеренга», «Рассказы о неизвестных героях».
Выстава будзе працаваць на працягу чэрвеня – ліпеня.
Лахміцкая Наталля Сцяпанаўна,
бібліёграф аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 79
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка