Навіны
«Паэзія — маё жыццё»: аўтарская сустрэча з Наталляй Кандрашук
19 кастрычніка 2023 г. у аддзеле краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбылася творчая сустрэча з Наталляй Кандрашук «Паэзія — маё жыццё», прысвечаная юбілею паэткі.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
Выстава «Дзе жыта родзіць, там карагод ходзіць»
Восень прыносіць падзякі зямлі, прыродзе і працаўнікам, якія працуюць з ранняй вясны да позняй восені. У народзе лічылася, што пасля Пакрова пачыналася зіма, сяляне стараліся закончыць палявыя работы, усебакова да яе падрыхтавацца.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
«Настальгія па Ніне Мацяш: 80 гадоў з дня нараджэння пісьменніцы, перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова»
У аддзеле краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага распачала дзейнасць кніжная выстава «Настальгія па Ніне Мацяш: 80 гадоў з дня нараджэння пісьменніцы, перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова».
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
Мая зямля — маё натхненне. # 1 рэгіён
2–3 верасня Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага прыняла ўдзел у святкаванні юбілейнага XXX Дня беларускай пісьменнасці ў г. Гарадку Віцебскай вобласці. Супрацоўнікамі аддзела краязнаўства была падрыхтавана разгорнутая кніжная экспазіцыя, якая пазнаёміла гасцей свята з найбольш значнымі праектамі брэсцкіх выдавецтваў за апошнія 30 гадоў: кнігамі мясцовых аўтараў, выданнямі прысвечанымі гісторыка-культурнай спадчыне Брэсцкай вобласці і асобных гарадоў рэгіёна.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
Прэзентацыя зборніка «Разноцветье» літаратурнага клуба «Літара»
19 ліпеня 2023 г. у аддзеле краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбылася прэзентацыя юбілейнага альманаха «Разноцветье» літаратурнага клуба Брэсцкага гарадскога цэнтра культуры «Літара».
Літаратурны клуб быў створаны ў 2006 г. За час яго працы было выпушчана дзевяць калектыўных зборнікаў паэзіі і прозы: «Своя стихия» № 1 (2007 г.), «Своя стихия» № 2 (2008 г.), «Фантазии серебряного облака» (2010 г.), зборнік для дзяцей «Карусель» (2010 г.), зборнік духоўнай паэзіі «Дазволь прычасціцца» (2011 г.), зборнік жаночай паэзіі і прозы «Сила слабости» (2013 г.), «ЛітАўра» (2015 г.), «Вдохновение» (2018 г.), «Сила слова» (2020 г.).
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка