Навіны
Круглы стол «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянціны Локун»
6 жніўня 2021 г. у зале Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі адбыўся круглы стол «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянціны Локун», беларускага літаратуразнаўцы, крытыка. Мерапрыемства адбылося па ініцыятыве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пры падтрымцы аддзела культуры Пінскага гарвыканкама і Пінскай ЦГБ.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
Выстава «Брэст. Чэрвень. Крэпасць: да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны»
22 чэрвеня 2021 г. у аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адкрылася кніжная выстава «Брэст. Чэрвень. Крэпасць: да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны». Брэсцкая крэпасць, адно з самых гераічных месцаў Беларусі, была і застаецца візітнай карткай горада. 22 чэрвеня 1941 г. яе гарнізон прыняў першыя ўдары гітлераўскіх захопнікаў і больш месяца ўтрымліваў абарону ў поўным акружэнні.
На выставе прадстаўлены энцыклапедыі, кнігі па гісторыі Брэста, успаміны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Сярод экспануемых выданняў «Брестская крепость: война и мир» (Брэст, 2010), Р. Аліеў і І. Рыжоў «Брест и Крепость: трагический июнь» (Масква, 2016), Г. А. Грабёнкіна «Брест непокорённый» (Мінск, 2015), «На абпаленых крылах: кніга ўспамінаў непаўналетніх вязняў фашызму» (Мінск, 2012) і інш.
Асаблівую цікавасць выклікае выданне Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці «Брест в 1941–1944 гг. Оккупация: документы и материалы» (Брэст, 2016). Асобную паліцу займае серыя кніг В. Сарычава «В поисках утраченного времени».
Прадстаўлены вядомыя творы С. С. Смірнова: «Брестская крепость», «Мы из Бреста», «Первая шеренга», «Рассказы о неизвестных героях».
Выстава будзе працаваць на працягу чэрвеня – ліпеня.
Лахміцкая Наталля Сцяпанаўна,
бібліёграф аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 79
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
Прэзентацыя кнігі «Брестская епархия: история и современность»
14 чэрвеня 2021 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася прэзентацыя кнігі «Брестская епархия: история и современность», прысвечанай 30-годдзю адраджэння Брэсцкай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
Міжнародны круглы стол «Радзімазнаўчы аспект у творчасці пісьменнікаў СНД»
4 чэрвеня 2021 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбыўся міжнародны круглы стол «Радзімазнаўчы аспект у творчасці пісьменнікаў СНД». Ён прымеркаваны да Года народнага адзінства і 30-годдзя заснавання Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
«Вёска Рубель на Століншчыне»: прэзентацыя гісторыка-краязнаўчага нарыса
18 мая 2021 г. у аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбылася прэзентацыя новай кнігі — гісторыка-краязнаўчага нарыса «Вёска Рубель на Століншчыне» доктара гістарычных навук, прафесара, загадчыка кафедры гісторыі славянскіх народаў БрДУ імя А. С. Пушкіна А. Вабішчэвіча.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка