Навіны
Творчая сустрэча «Родны край, я цябе апяваю»
У рамках абласнога месячніка папулярызацыі нацыянальнай мастацкай літаратуры «Маіх радкоў няма без Беларусі» ў чытальнай зале Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшла творчая сустрэча «Родны край, я цябе апяваю» вучняў раённай гімназіі з Мікалаем Пацеюком (аўтар паэтычных зборнікаў «З-пад буслінага крыла», «Душой не пакрывіць»), Уладзімірам Данілюком («Сярод людзей», «Не пакідай мяне») і Генадзем Мішчуком («Чалавечы век», «Ля клёнаў і бяроз»).
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Маларыта
Круглы стол
28 лістапада 2019 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбыўся круглы стол да 1000-годдзя г. Брэста, прысвечаны выбітным дзеячам праваслаўнай культуры і гісторыі Брэстчыны і Беларусі Канстанціну Зноску і Мітрафану Зноска-Бароўскаму. Партнёрамі бібліятэкі ў арганізацыі мерапрыемства сталі гістарычны факультэт БрДУ ім. А. С. Пушкіна і Брэсцкая епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
Узнагароджанне лаўрэатаў Літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта за 2019 г.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Брэст
«Берасцейшчына. Шляхамі дзесяцігоддзяў: 80 гадоў з дня стварэння Брэсцкай вобласці»
Заходнія вароты краіны, цэнтр беларускага Палесся, свяшчэнная зямля крэпасці-героя — гэта Брэстчына. Старажытная, цудоўная, легендарная зямля. Бягучы год на Брэстчыне багаты на юбілеі. 1000 гадоў Брэсту, 100 гадоў з дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, 80 гадоў з дня аб’яднання Заходняй Беларусі з БССР. У пачатку снежня Брэсцкая вобласць святкуе чарговую круглую дату — 80-годдзе з дня заснавання.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
Падзвіжнік нацыянальнай культуры
25 кастрычніка 2019 г. у Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Я. Янішчыц адбыўся вечар-сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў, заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі і прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Зіновіем Кірылавічам Прыгодзічам.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Пінскі раён