Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Спадчына: Бярозаўскі раён

Аляксандр Іванавіч Юркевіч нарадзіўся 21 красавіка 1954 г. у вёсцы Малыя Лясковічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Гадаваўся ў вялікай сялянскай сям’і — быў восьмым, самым малодшым дзіцём. Рана далучыўся да працы, а калі быў вучнем 10-га класа, застаўся сіратой. Хадзіў у базавую школу ў Вялікія Лясковічы, вучоба давалася лёгка. Пасля заканчэння Боркаўскай сярэдняй школы паступіў у Беларускі політэхнічны інстытут, атрымаў спецыяльнасць «інжынер-механік». Студэнтам захапляўся вела- і парашутным спортам, здзейсніў пяць паветраных скачкоў.

Аляксей Аляксандравіч Цабрук нарадзіўся 20 лютага 1924 г. у вёсцы Бухалі Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1940–1941 гг. вучыўся на сталяра ў школе фабрычна-завадскога навучання ў Гайнаўцы, дзе яго застала Вялікая Айчынная вайна. Дабраўся дахаты, дапамагаў бацьку, Аляксандру Антонавічу, па гаспадарцы.

Будаўніцтва мясакансервавага камбіната ў г. Бярозе Брэсцкай вобласці пачалося ў лістападзе 1972 г. па праекце Мінскага філіяла «Ленгипромясомолпроект» і вялося ў некалькі этапаў. Плошча тэрыторыі камбіната складае 20,2 га. У 1975 г. набыты халадзільнік 4 тыс. т адначасовага захоўвання мяса; у 1976 г. запушчаны мясатлушчавы цэх магутнасцю 120 т мяса у змену і другая чарга халадзільніка ёмістасцю 400 т адначасовага захоўвання мяса; у 1977 г. пачаў работу мясаперапрацоўчы цэх з выпускам каўбасных вырабаў 15 т у змену, паўфабрыкатаў і фасаванай прадукцыі 15–20 т (45 т перапрацаванага мяса ў змену).

На пачатак 1943 г. на акупіраванай тэрыторыі Брэсцкай вобласці дзейнічалі 25 партызанскіх атрадаў (больш за 3 тыс. чалавек). Сярод невялікіх атрадаў ішоў працэс арганізацыйнага ўмацавання. У ходзе баёў яны папаўняліся асобнымі партызанскімі групамі, альбо аб’ядноўваліся з такімі ж атрадамі, удасканальваючы структуру і баявое майстэрства. ЦК КП(б)Б у студзені 1943 г. прыняў рашэнне аб накіраванні ў Брэсцкую вобласць групы кіруючых работнікаў на чале з упаўнаважаным ЦК і Беларускага штаба партызанскага руху Сяргеем Іванавічам Сікорскім з мэтай далейшага разгортвання партызанскага руху і падпольнай работы ў тыле ворага.

Іосіф (Язэп) Карлавіч Здановіч нарадзіўся 20 сакавіка 1898 года ў вёсцы Сялец Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці). З сям’ёй пераехаў у Маскву. Першапачатковую музычную адукацыю атрымаў у дзіцячым прытулку. У Грамадзянскую вайну служыў у ваенных аркестрах Чырвонай арміі.

Аляксандр Сцяпанавіч Разанаў нарадзіўся 5 снежня 1947 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых. Яго бацька, Сцяпан Іванавіч Разанаў (1910–1986), родам з вёскі Вялікая Ржакса Тамбоўскай вобласці; напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны прыехаў з геадэзічнай экспедыцыяй у Беларусь і застаўся жыць у Сяльцы; быў вывезены ў Германію на прымусовую працу, знаходзіўся ў канцлагерах, у 1945 годзе вярнуўся. Маці, Надзея Іванаўна, працавала медсястрой, фельчарам-акушэркай, пазней — у Сялецкай бальніцы.

У сярэдзіне 1950-х гадоў паўстала вострая неабходнасць у будаўніцтве буйной цеплавой электрастанцыі ў заходніх раёнах Беларусі, дзе электраспажыванне на душу насельніцтва ў той час было ў тры разы ніжэй, чым у сярэднім па рэспубліцы. Пры выбары пляцоўкі перавага была аддадзена пясчанаму ўзвышшу паблізу возера Белае Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У чэрвені 1957 года было прынята рашэнне аб будаўніцтве Бярозаўскай дзяржаўнай раённай электрастанцыі (ДРЭС).

Па загадзя падрыхтаванаму плану нямецка-фашысцкімі захопнікамі за 400 м ад вёскі Бронная Гара Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў маі – чэрвені 1942 года пачалі капаць магілу на плошчы 16 800 кв. м. Для выкапкі магіл немцы мабілізавалі каля 600 грамадзян з вёсак Бярозаўскага раёна. Ямы былі даўжынёй 45–60 м, шырынёй 6–6,5 м, глыбінёй 4 м. Для чаго капаюць ямы, ніхто з іх не ведаў. Для больш хуткага заканчэння работ немцамі былі выкарыстаны выбуховыя рэчывы. Да магіл была пракладзена асобная ветка чыгункі.

Анатоль Антонавіч Гладышчук нарадзіўся 9 чэрвеня 1947 года ў вёсцы Чарнякава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька ў 1939 годзе быў прызваны ў польскае войска, удзельнічаў у абароне Варшавы, пасля паражэння Польшчы вярнуўся дахаты, у час Вялікай Айчыннай вайны дапамагаў партызанам.

Васіль Андрэевіч Сычык нарадзіўся 14 чэрвеня 1937 года ў вёсцы Здзітава Пескаўскай гміны Косаўскага павета Палескага ваяводства (цяпер Спораўскага сельсавета Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай сям’і. Напачатку красавіка 1944 года сям’я ў складзе бацькі, Андрэя Антонавіча, маці, Алены Мікалаеўны, сясцёр Ганны і Веры, братоў Мікалая і Васіля была вывезена на прымусовыя работы ў Германію.

Старонка 1 з 3